Звольніўся топ-менеджар Wargaming, які падтрымаў уварванне Расіі ва Украіну
«Разышліся», — сказаў напрыканцы, піша «Еўрарадыё».
Звольніўся топ-менеджар кампаніі Wargaming, які падтрымаў уварванне Расіі ва Украіну. 24 лютага крэатыўны дырэктар WG Сяргей Буркатоўскі напісаў у фэйсбуку, што ўхваляе «аперацыю ВС РФ, ДНР і ЛНР». Праз суткі выдаліў пост. Але яго ўжо заўважылі.
Паднялася
хваля абурэння. Ужо 26 лютага айцішнік напісаў, што яны з «Варгеймінгам» «разышліся». І прымацаваў да паведамлення
фота разваднога моста ў Санкт-Пецярбургу.
«Сяргей сапраўды з'яўляецца супрацоўнікам кампаніі і выказаў сваё асабістае меркаванне, якое катэгарычна не супадае з пазіцыяй кампаніі. Усе нашы сілы зараз кінуты на аказанне дапамогі нашым 550+ кіеўскім калегам і іх сем'ям», — такі каментар ад Wargaming атрымаў сайт dev.by яшчэ тады, калі Буркатоўскі не быў звольнены.