Мядзведзеў прыдумаў помсту для ЕС: вярнуць смяротнае пакаранне
Мядзведзеў прапанаваў вярнуць смяротнае пакаранне для злачынцаў пасля прыпынення прадстаўніцтва Расіі ў ПАРЕ.
![Былы прэзідэнт Расіі і намеснік старшыні Рады бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў Былы прэзідэнт Расіі і намеснік старшыні Рады бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў](/img/v1/images/medvedev_2.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Былы прэзідэнт Расіі і намеснік старшыні Рады бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў
Намеснік старшыні Рады бяспекі Дзмітрый Мядзведзеў прапанаваў вярнуць смяротнае пакаранне для злачынцаў пасля прыпынення прадстаўніцтва Расіі ў ПАРЕ. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ва «Вконтакте».
«Дзікая несправядлівасць. Хоць нядрэнная нагода пляснуць дзвярыма і забыцца пра гэтыя бессэнсоўныя багадзельні назаўжды, добрая магчымасць аднавіць шэраг важных інстытутаў тыпу смяротнага пакарання для самых небяспечных злачынцаў», — заявіў ён.
Сенатар Андрэй Клішас у адказ заявіў, што мараторый на смяротнае пакаранне ў Расіі ўведзены Канстытуцыйным судом РФ, ні адзін орган улады не мае права пераадолець пазіцыю КС. Яго словы прыводзіць РІА «Новости».