Расію пазбавілі прадстаўніцтва ў ПАРЕ
Расію часова пазбавілі права прадстаўніцтва ў Камітэце міністраў і Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы.

Такое рашэнне прыняў сёння Камітэт міністраў Рады Еўропы ў сувязі з нападам Расіі на Украіну.
Гэта азначае, што Расійская Федэрацыя застаецца членам Рады Еўропы і ўдзельнікам адпаведных канвенцый Рады Еўропы, у тым ліку Еўрапейскай канвенцыі аб правах чалавека.
Суддзя, абраны ў Еўрапейскі суд па правах чалавека ад Расійскай Федэрацыі, таксама застаецца членам Суда, і скаргі, пададзеныя супраць Расійскай Федэрацыі, будуць па-ранейшаму разглядацца Судом і прымаць рашэнні. Прыпыненне — гэта не канчатковая мера, а часовая, якая пакідае адкрытымі каналы сувязі, удакладняецца ў заяве.