У Расіі часткова абмежавалі доступ да Facebook

Генеральная пракуратура Расіі па ўзгадненні з МЗС РФ прызнала сацыяльную сетку Facebook датычнай да парушэння асноўных правоў і свабод чалавека, а таксама правоў і свабод грамадзян Расіі.

facebook_5.jpg

Як паведамляецца на сайце Раскамнагляду, 24 лютага сацыяльная сетка Facebook (кампаніі Meta Platforms, Inc.) абмежавала афіцыйныя акаўнты чатырох расійскіх СМІ: тэлеканала "Звезда", інфармацыйнага агенцтва "РІА Новости", інтэрнэт-пляцовак "Лента.ру" і "Газета.ру".
Падобныя дзеянні ў дачыненні да расійскіх інтэрнэт-рэсурсаў і СМІ забаронены расійскім заканадаўствам, лічаць у ведамстве.
Раскамнагляд 24 лютага накіраваў патрабаванні адміністрацыі сацыяльнай сеткі зняць абмежаванні ў адносінах да расійскіх СМІ і растлумачыць прычыну іх увядзення. Паведамляецца, што птрабаванні Раскамнагляду ўладальнікі сацыяльнай сеткі праігнаравалі.
25 лютага Генеральная пракуратура РФ па ўзгадненні з МЗС прызнала сацыяльную сетку Facebook датычнай да парушэння асноўных правоў і свабод чалавека, а таксама правоў і свабод грамадзян Расіі. У дачыненні да Facebook прымаюцца меры частковага абмежавання доступу.