Студэнта затрымалі, бо сказаў, што «паедзе ў лясы і будзе ху**рыць кожнага м*скаля»
Праваабаронцам стала вядома пра затрыманне студэнта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта Мікіты Кардаша.
У віну другакурсніку ставяць тое, што сярод аднагрупнікаў ён сказаў: «Калі сюды прыйдуць расійскія войскі і тут пачнецца якая-небудзь заваруха, я за гэтых вырадкаў ваяваць не збіраюся. Паеду ў свае лясы і буду ху**рыць кожнага м*скаля». Таксама хлопец гаварыў, што танкі на тэрыторыю Украіны заходзяць з боку Беларусі.
Гэтыя свае словы затрыманы пацвердзіў на камеру.
Пра абвінавачанні, якія прад’явілі затрыманаму студэнту, праваабаронцам пакуль невядома.