Беларуса затрымалі за негатыўны каментар пра дзеянні Расіі ва Украіне
Пра затрыманне ў Мінску Паўла Ларына паведамляюць праваабаронцы.

У «пакаяльным відэа» Павел Ларынаў кажа, што даведаўся пра ваеннае ўварванне расійскіх войскаў ва Украіну — і на эмоцыях напісаў каментар у тэлеграм-чаце «Малінаўка», у якім рэзка асудзіў дзеянні Расіі.
Праз некалькі гадзін пасял напісання каментару за Паўлам прыйшоў ГУБАЗіК.
Падрабязнасцяў пра месцазнаходжанне Паўла і прад'яўленых яму абвінавачванняў пакуль няма.