Дзяніса Івашына змясцілі ў карцар
Журналіста і палітвязня Дзяніса Івашына 23 лютага змясцілі ў карцар на 10 сутак.
![Дзяніс Івашын, фота з Фэйсбука Вольгі Івашынай Дзяніс Івашын, фота з Фэйсбука Вольгі Івашынай](/img/v1/images/274728381_4846647578747144_3081162178802612296_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Дзяніс Івашын, фота з Фэйсбука Вольгі Івашынай
«Пакуль мы ўсе сочым за ваеннымі падзеямі, высветлілася, што Дзяніса Івашына чарговы раз (у другой палове серады 23-га лютага) змясцілі ў карцар на 10 содняў. Ніякіх перадачаў, пасылак ды інш.», — паведаміла жонка палітвязня Вольга Івашына.
Сёння мінае 350-ты дзень зняволення Дзяніса Івашына. 163 дні родныя не атрымліваюць ад яго лістоў.
Аднак днямі Дзянісу нечакана перадалі некалькі пасланняў ад людзей, якія ліставалі яму.
Пішыце Дзянісу Івашыну: 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, турма №1