Блінкен паведаміў пра планы Расіі захапіць Кіеў

Дзеянні Крамля прывядуць да масавага парушэння правоў чалавека і сведчаць пра поўную адмову Расіі ад абавязацельстваў, якія яна ўзяла на сябе перад светам, лічыць Блінкен, піша korrespondent.net.

Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен

Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен

Дзяржсакратар ЗША Тоні Блінкен сцвярджае, што "ўсе доказы сведчаць пра тое, што Расія мае намер акружыць Кіеў і пагражаць яму". Гэта, на яго думку, "дазволіць Крамлю шантажаваць украінскую ўладу".

"Дзеянні Расіі з'яўляюцца абразай дэмакратыі, правоў чалавека, чалавечай прыстойнасці, — заявіў Блінкен. — На працягу месяцаў Расія прыкрывалася дыпламатыяй, настойваючы, што не збіралася ўварвацца ў Украіну. Увесь час Крэмль рыхтаваў гэтую атаку, маштабаў якой у Еўропе не было з часоў Другой сусветнай вайны", — сказаў Блінкен.

Ён адзначыў, што план Расіі акружыць і пагражаць украінскай сталіцы прывядзе да масавых парушэнняў правоў чалавека.

"Чальцы гэтай арганізацыі і міжнародная супольнасць цяпер ясна бачаць поўную адмову Расіі ад абавязацельстваў, якія яна ўзяла перад светам, і мы гэтага ніколі не забудзем", — рэзюмуе Блінкен.