Пуцін і Лаўроў трапілі ў санкцыйны спіс ЕС
Еўрапейскі саюз увядзе санкцыі супраць прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і кіраўніка расійскага МЗС Сяргея Лаўрова, заявіў вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль.

«Так, Пуцін і Лаўроў будуць у спісе», – сказаў Барэль.
«Рада па замежных справах ухваліць самыя жорсткія санкцыі супраць Расіі. За ўварванне ва Украіну і напад на ўкраінскі народ. Мы працягнем глабальную дыпламатычную працу, каб асудзіць Расію і даць адпор прасоўванню «закону джунгляў», — напісаў кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі ў твітары.