Карысныя парады для ўладальнікаў хатніх жывёл у ваенны час
Вайна Расіі супраць Украіны трэці дзень суправаджаецца авіяўдарамі і абстрэламі, і для грамадзян самымі бяспечнымі месцамі з'яўляюцца хованкі і бамбасховішчы. Змяшчаем рэкамендацыі, што рабіць з хатнімі гадаванцамі ў моманты небяспекі.

Не варта пакідаць хатніх жывёл, лепш падрыхтавацца да сітуацыі, калі спатрэбіцца экстрана пакідаць кватэры і свае дамы, з'язджаць у іншыя рэгіёны ці бегчы ў сховішча.
Што рабіць і як падрыхтавацца
- паклапаціцеся пра дастатковую колькасць корму і пра пераноску для жывёлы;
- змясціце на аброжак налепку з вашымі кантактнымі данымі;
- па магчымасці аддайце хатняга гадаванца на некаторы час знаёмым, якія змогуць даць прытулак яму;
- калі ў вас няма свайго аўто, папрасіце сяброў ці знаёмых перавезці жывёлу ў бяспечнае месца.