YouTube адключыў манетызацыю RT і іншым расійскім каналам
YouTube заблакаваў манетызацыю некалькім расійскім каналам. Такое рашэнне патлумачылі «надзвычайнымі абставінамі».
![59228498_303.jpg 59228498_303.jpg](/img/v1/images/59228498_303.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Відэасэрвіс YouTube заблакаваў некалькім расійскім каналам (у тым ліку і RT, які вяшчае за мяжу на некалькіх мовах) магчымасць зарабляць на праглядах апублікаваных ролікаў. Раней тое ж зрабіла адміністрацыя кампаніі Facebook Meta Platforms Inc, паведамляе ВВС.
Па словах прадстаўніка YouTube, ролікі гэтых каналаў таксама будуць радзей з'яўляцца ў рэкамендацыях.
Сваё рашэнне ў кампаніі патлумачылі «надзвычайнымі абставінамі», удакладніўшы, што праца сэрвісу на тэрыторыі Украіны змененая па просьбе ўкраінскіх уладаў.