І ты, Брут? Кітай таксама прагне стаць міратворцам?
Улады Кітая ўпершыню прызналі вайну Расіі супраць Украіны, а таксама абвясцілі «мірны план», які дапаможа яе спыніць. Гэта падкрэсліў дарадца старшыні КНР на Мюнхенскай канферэнцыі 18 лютага.
Пазіцыя Кітая заключаецца ў павазе тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту ўсіх краін. Пра гэта на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы заявіў галоўны дарадца старшыні КНР Сі Цзіньпіна Ван І, піша ўкраінская рэдакцыя «Радыё Св*бода».
«Гэтая вайна не можа працягвацца», — сказаў Ван І.
Паводле яго слоў, пазіцыя Кітая заключаецца ў павазе тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту ўсіх краін. Ён таксама дадаў, што Пекін працягне працаваць на карысць міру.
«Мы, вядома, можам працягваць выказваць сваю пазіцыю на такіх міжнародных канферэнцыях, як гэтая, але я прапаную і нам пачаць думаць спакойна, асабліва маім сябрам у Еўропе… Трэба падумаць, якія намаганні мы можам зрабіць, каб пакласці канец гэтай вайне», — дадаў галоўны дарадца прэзідэнта КНР.
«У гадавіну (поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну 24 лютага. — рэд.) мы апублікуем дакумент з нашай пазіцыяй, палітычным рашэннем, што да ўкраінскага крызісу... Па праблеме Украіны ў нас ёсць адна пазіцыя — мы за мірныя перамовы, мы на баку міру і дыялогу», — сказаў ён.
Па словах Ван І, Кітай занепакоены «маштабамі крызісу ва Украіне», і кітайскі бок спрабаваў урэгуляваць сітуацыю пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну год таму.
Канферэнцыя ў Мюнхене праходзіць напярэдадні гадавіны поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну 24 лютага.
Заклікаць да мірных перамоваў цяпер, відаць, робіцца модным. Так, дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS) Пётр Рудкоўскіадзначыў, што асноўнай мэтай прэс-канферэнцыі Лукашэнкі было — заклікаць да міру:
«У ходзе прэс-канферэнцыі хіба разоў дзесяць, як мінімум, Лукашэнка — у розных варыянтах — агучваў адзін і той жа пасыл: ідзіце на мірныя перамовы з Расіяй. Два разы ён нават намякнуў на тое, што Расія можа пайсці на "неверагодныя" саступкі… Для мяне застаецца пакуль што загадкай, ці прэс-канферэнцыя была "замоўлена" Крамлём, ці была аўтаномным ходам Лукашэнкі. Але няма сумневу, што Лукашэнка агучваў тут — чарговы ўжо раз — запыт Крамля на "перадышку"».
Паводле suspilne.media, www.radiosvoboda.org