Мабілізацыя: Ісці бараніць Украіну, стаць ухілістам ці адмовіцца ад грамадзянства?

Якія дэмаграфічныя наступствы будуць мець рашэнні ўкраінскіх уладаў? Ці здарыца масавая адмова ад украінскіх пашпартоў?

ukraina_saldaty_4.jpg

Новыя правілы мабілізацыі і праходжання вайсковай службы ва УСУ ўступаюць у сілу 18 мая. З гэтай даты і на працягу 60 дзён усе прызыўнікі павінны самастойна ўдакладніць свае анкетныя даныя ў тэрытарыяльных цэнтрах камплектавання і сацыяльнай падтрымкі насельніцтва (ТЦС і СП), цэнтрах аказання адміністрацыйных паслуг або праз электронны кабінет.

Калі грамадзянін знаходзіцца за мяжой, ён можа ўдакладніць інфармацыю, накіраваўшы яе на адрас электроннай пошты, указаны на афіцыйным сайце ТЦК па месцы свайго воінскага ўліку. Таксама пры жаданні гэта можна зрабіць праз электронны кабінет, які можна стварыць ужо з 18 мая, загрузіўшы праз мабільны дадатак у App Store і Google Play Market.

Ухілісты будуць адмаўляцца ад грамадзянства: гэта праблема?

Літва можа адмовіць у ПМЖ мужчынам з Украіны, калі будзе ўстаноўлены факт ухілення ад мабілізацыі. Пра гэта ў інтэрв'ю Financial Times паведаміла прэм'ер-міністр Літвы Інгрыда Шыманітэ.

У той жа час мужчыны, якія знаходзяцца ў Чэхіі, заявілі журналісту Радыё Свабода, што гатовыя адмовіцца ад украінскіх пашпартоў у сувязі з рашэннем МЗС аб абмежаванні іх консульскіх правоў

Ці могуць зняволеныя і падследныя ісці ў войска?

Вярхоўная Рада прыняла законапраект аб мабілізацыі асуджаных. Некаторым катэгорыям зняволеных дазволяць мабілізаваць ва Узброеныя Сілы. Перад гэтым ішла дыскусія, ці дазваляць ісці ў войска тым, хто ўчыніў цяжкія злачынствы. 

8 мая быў прыняты ў другім чытанні законапраект, які прадугледжвае добраахвотную мабілізацыю шэрагу катэгорый зняволеных, да канца тэрміну пакарання якіх — не больш за тры гады. За дакумент прагаласавалі 279 дэпутатаў.

Было вырашана, што ўдзел у баявых дзеяннях не будзе дазваляцца зняволеным, якія былі прысуджаныя да пазбаўлення волі за злачынствы супраць асноў нацыянальнай бяспекі Украіны, за здзяйсненне наўмыснага забойства, а таксама гвалтаўнікам і педафілам. Акрамя таго, у шэрагі УСУ не змогуць уступіць карупцыянеры і асуджаныя асобы, якія займалі асабліва адказнае становішча — у прыватнасці, дэпутаты і міністры. Пра гэта паведаміла старшыня Камітэта Вярхоўнай рады па пытаннях арганізацыі дзяржаўнай улады, мясцовага самакіравання, рэгіянальнага развіцця і горадабудаўніцтва Алена Шуляк, якая была ў ліку ініцыятараў законапраекта, паведамляе dw.com

Паводле яе слоў, для магчымасці мабілізацыі зняволеных у УСУ таксама неабходна, каб да завяршэння тэрміну пакарання заставалася не больш за тры гады: «Зняволеным, якім засталося знаходзіцца ў турмах даўжэй і тым больш пажыццёва асуджаным, будуць адмаўляць адразу без права перагляду».

Тым часам выданне NGL высветліла, што ва Украіне прыпыненыя амаль 11 тысяч крымінальных спраў. Прычына — мабілізацыя абвінавачанага. 

Ліпеньскі саміт NATO: Украіне няма на што спадзявацца?

У выніковай дэкларацыі ліпеньскага саміту NATO можа быць прапісаная адмова ад адпраўкі войскаў для ўдзелу ў вайне ва Украіне. Пра такія планы пішуць калумністы італьянскай газеты Corriere della Sera. 

Паводле dw.comwww.radiosvoboda.org