На вайсковай базе каля Севастопаля выбухі — загарэўся самалёт
Пры пасадцы самалёт выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы і загарэўся, пішуць мясцовыя паблікі.
![photo_2022_10_01_18_46_21.jpg photo_2022_10_01_18_46_21.jpg](/img/v1/images/photo_2022_10_01_18_46_21.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Крымскія паблікі паведамляюць пра выбухі каля Севастопаля. «Пішуць пра выбух на вайсковым аэрадроме Бельбек каля Севастопаля. Над Любімаўкай клубы дыму. Відавочцы паведамляюць, што чулі выбух», — гаворыцца ў паведамленнях.
Публікуюцца фота і відэа.
![photo_2022_10_01_18_46_22.jpg photo_2022_10_01_18_46_22.jpg](/img/v1/images/photo_2022_10_01_18_46_22.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Пазаштатная сітуацыя на аэрадроме Бельбек. Паводле інфармацыі ратавальнікаў, пры пасадцы самалёт выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы і загарэўся. Цяпер на месцы працуюць пажарныя разлікі», — цытуе прарасійскага губернатара Севастопаля ТГ-канал.
Пазней расійскае ТАСС напісала: у самалёта, які выкаціўся за ўзлётна-пасадачную паласу «на аэрадроме Бельбек, часткова спрацаваў боекамплект, пілот эвакуяваўся, пажар ужо патушаны, паведаміў губернатар Севастопаля».
Паводле t.me/voynareal, korrespondent.net, t.me/chp_crimea