Падатковыя службы Украіны просяць грамадзян не дэклараваць захопленую расійскую тэхніку

Нацыянальнае агенцтва па прадухіленні карупцыі Украіны звярнулася да насельніцтва з просьбай не дэклараваць захопленую расійскую ваенную тэхніку.

scale_1200_tfnketka.webp


У агенцтве растлумачылі, што баявыя трафеі не падлягаюць занясенню ў дэкларацыі, бо яны набытыя не шляхам заключэння якой-небудзь здзелкі, паведамляе АФН.

«Дэклараваць захопленыя расійскія танкі і іншую тэхніку не трэба, бо кошт гэтага хламу не перавышае 100 пражытковых мінімумаў (248 100 грн). Адпаведна, падаваць паведамленні аб істотных зменах у маёмасным стане на працягу 10 дзён у выпадку захопу такога хламу гэтак жа не трэба», — гаворыцца ў паведамленні НАПК.

Як растлумачылі ў агенцтве, баявыя трафеі не падлягаюць унясенню ў дэкларацыю, таму што, па-першае, набыты яны не з прычыны заключэння якога-небудзь віду здзелкі, а з-за агрэсіі РФ; а па-другое, яны звычайна ўжо выведзеныя з ладу, з-за чаго немагчыма правесці ацэнку тэхнікі.