Расія перадала Беларусі свае «Іскандэры», з якіх абстрэльвала Украіну (Фота)

Беларусь атрымала ад РФ няновыя «Іскандэры», з якіх раней расійская армія абстрэльвала Украіну. Доказам гэтага выпадкова стала цынічная дэталь.

iskandery_rb.jpg

Армія Беларусі, верагодна, эксплуатуе аператыўна-тактычныя ракетныя комплексы "Іскандэр", якія Расія раней выкарыстоўвала для абстрэлаў Украіны, піша www.obozrevatel.com

Пра гэта можа сведчыць той факт, што беларускае Мінабароны паспрабавала схаваць адзнакі аб колькасцях баявых пускаў на кабінах машын.

Як адзначае беларуская маніторынгавая група, у пятніцу Мінабароны Беларусі апублікавала відэа, на якім ракетнае падраздзяленне "ў рамках мерапрыемстваў баявой гатоўнасці" высунулася ў прызначаны раён. Пры гэтым частка кабіны "Іскандэраў" у роліку была размытая (гэта відаць на фота ў канцы артыкула).

iskander1.webp

iskander_3.webp

Беларуская маніторынгавая група нагадала, што ў пачатку лютага ў Беларусь прыязджаў крамлёўскі прапагандыст Уладзімір Салаўёў. Пасля паездкі ён паказаў фота "Іскандэра" з 14 чырвонымі зоркамі. Звычайна адна такая зорка пазначае адзін баявы пуск.

Сам Салаўёў пацвердзіў і значэнне зорак, і тое, што іх нанеслі раней вайскоўцы РФ.


Гэта значыць, што войску Беларусі перадалі не новыя "Іскандэры", а тыя, якія знаходзіліся ў эксплуатацыі арміі РФ. Таксама не выключана, што гэтыя ракетныя комплексы ўжываліся для нанясення ракетных удараў па Украіне. Гэта тлумачыць імкненне Мінабароны Беларусі заблюрыць зоркі.

zirki.webp

Пазней, 25 лютага, беларускае Мінабароны апублікавала фота "Іскандэра" без размыцця з чырвонымі зоркамі, бартавым і рэгістрацыйным нумарамі.

"Выдатны прыклад скаардынаваных дзеянняў", — іранізуюць у маніторынгавай групе.

otrk.webp

Як паведамляў OBOZREVATEL, у снежні Аляксандр Лукашэнка заявіў, што расійскія "Іскандэры" і С-400 заступілі на баявое дзяжурства ў РБ. Беларускі кіраўнік падзякаваў Крамлю за перададзенае ўзбраенне.

У паветраных сілах Украіны заявілі, што размяшчэнне ракетных комплексаў у Беларусі акупанты спрабуюць растлумачыць нібыта абаронай яе паветранай прасторы.