Скульптуру з Лукашэнкам на каленях у Пуціна выставілі на аўкцыён у Чэхіі

Атрыманыя ад продажу грошы пойдуць на дрон для ўкраінскай арміі.

holyja_zabojcy2.jpg

Інсталяцыю пад назвай «Голыя забойцы» да гэтага ўжо не раз выстаўлялі ў Празе актывісты з групы «Капуцін». Стартавая цана скультуры — 10 тысяч еўра, адзначае «Нямецкая хваля».

Пуцін і Лукашэнка на залатым унітазе

Пуцін і Лукашэнка на залатым унітазе

«Капуцін» — мастацкая групоўка, якая з 2014 года ладзіць у Чэхіі розныя акцыі супраць расійскага ўплыву ў Еўропе. Менавіта яны зрабілі «марыянетку Пуціна», маючы на ўвазе прэзідэнта Чэхіі Мілаша Зэмана, і «зялёных чалавечкаў» ля расійскай амбасады, нагадвае 24tv.ua.

holyja_zabojcy.webp
holyja_zabojcy1.jpg


Так, напрыклад, 17 лістапада 2021 года, калі ў Празе адзначалі дзень барацьбы за свабоду і дэмакратыю, актывісты выставілі на адной з цэнтральных плошчаў горада гэту інсталяцыю: залаты ўнітаз, на якім сядзяць лялькі, вельмі падобныя на Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнку. Перформанс яны назвалі «Голыя забойцы». І ўжо тады быў плакат з надпісам «Рукі прэч ад Украіны».

Арганізатар акцыі і заснавальнік групоўкі «Капуцін» Атакар Ван Гемунд распавёў тады журналістам: «Гэтай акцыяй мы хочам яшчэ раз нагадаць пра сучасных дыктатараў – Пуціна і Лукашэнку, якія сваімі дзеяннямі ва Украіне і астатняй Еўропе запалохваюць дэмакратычны свет. Мы хочам папярэдзіць чэхаў і астатні свет аб пагрозах, якія нясе гібрыдная вайна, арганізаваная гэтымі рэжымамі». Гэта мастак сказаў роўна год таму, яшчэ да адкрытага нападу на Украіну.