У Бранскай вобласці пацярпелі крушэнне верталёт і самалёт
Раней у гэтым рэгіёне Расіі непадалёк ад Беларусі і Украіны пускалі пад адхон таварныя чыгуначныя саставы, а зараз падаюць ваенныя самалёты і верталёты. Пры гэтым контрнаступ УСУ яшчэ толкам і не пачаўся.

Фота тэлеграм-канала «Подслушано Клинцы»
У горадзе Клінцы Бранскай вобласці адбылося крушэнне
верталёта Мі-8 і самалёта Су-34. Пра гэта паведамляе крамлёўскае агенцтва ТАСС са спасылкай на
крыніцу ў экстраных службах.
Спачатку стала вядома пра крушэнне верталёта. «Верталёт
упаў у горадзе Клінцы, паводле папярэдніх звестак, праз пажар рухавіка», — сказаў
суразмоўца агенцтва.
Затым тэлеграм-канал 112 паведаміў, што ў Бранскай вобласці
маглі ўпасці адразу два верталёты. Адзін — у Клінцах, другі — у Старадубе.
Пазней ТАСС са спасылкай на экстранныя службы напісаў, што
другі збіты аб'ект — не верталёт, а самалёт Су-34.
Два чалавекі, якія знаходзіліся на борце верталёта,
загінулі, перадае ТАСС са спасылкай на экстраныя службы.
«У цяперашні час абломкі верталёта знойдзеныя. У выніку
падзення пачаўся пажар, яго аператыўна ліквідавалі. Людзі, якія знаходзіліся на
борце, загінулі», — сказаў суразмоўца агенцтва.
У сацсетках публікуюць фота і відэа абломкаў верталёта.
Адзначаецца, што на лопасці ёсць сляды паразы.
Інфармацыя аб прыналежнасці верталёта і абставінах крушэння
высвятляецца.
Baza піша, што ў выніку крушэння таксама пацярпела
51-гадовая жанчына — яна ішла па вуліцы, і абломкі верталёта ўпалі ёй на
галаву.
Паводле слоў кіраўніка гарадской адміністрацыі Клінцоў Сяргея Яўцеева, на зямлі няма пашкоджанняў ад падзення верталёта.

Напярэдадні ў Джанкойскім раёне анэксаванага Крыма ўпаў
ваенны верталёт Мі-28, абодва лётчыкі загінулі. Мінабароны сцвярджае, што
крушэнне адбылося «пры выкананні планавага вучэбна — трэніровачнага палёту».
Паводле «Новай газеты. Еўропа».