Уцекачы з Украіны будуць жыць у канфіскаваных асабняках расійскіх алігархаў
Уцекачы з Украіны будуць жыць у канфіскаваных асабняках расійскіх алігархаў у Вялікабрытаніі. Такую заяву пра планы Лондана зрабіў брытанскі віцэ-прэм'ер Дамінік Рааб.

Уцекачы з Украіны / twitter.com/Straz_Graniczna
З-за агрэсіі супраць Украіны Расія і яе алігархі трапілі пад санкцыі ў Вялікабрытаніі і ЕС. Санкцыі прадугледжваюць, сярод іншага, канфіскацыю маёмасці набліжаных да Пуціна асоб і бізнесоўцаў.
У ЕС (у асноўным у Польшчы) і Малдове налічваецца ўжо больш за мільён уцекачоў з Украіны і іх колькасць працягвае расці.