
«Галоўнае ўпраўленне выведкі Міністэрства абароны Украіны гарантуе выплату $100 000 за перадачу Ігара Гіркіна (Стралкова) ва ўкраінскі палон», — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца таксама, што Гіркін вырашыў аднавіць свой удзел у вайне супраць Украіны.
«Ігар Гіркін (Стралкоў) — расійскі тэрарыст, былы так
званы «міністр абароны ДНР». Цяпер СБУ і Генеральная пракуратура
распачалі супраць Гіркіна шэраг спраў за тэрарыстычную дзейнасць, катаванні,
забойствы і парушэнні дзяржаўнага суверэнітэту», — гаворыцца ў
паведамленні.
Таксама нагадваецца, што Гіркін абвешчаны Нідэрландамі ў
міжнародны вышук па справе аб збіцці грамадзянскага Boeing 777 рэйса MH17.
Акрамя таго, у выведцы адзначаюць, што ніводзін ваенны
злачынца не пазбегне пакарання.
Ігар Стралкоў-Гіркін — «экс-міністр абароны ДНР»,
які мае дачыненне да збіцця пасажырскага Boeing 777 у 2014 годзе. Баявік
публічна заяўляў, што пазбаўлены магчымасці патрапіць на фронт. Ён актыўна
крытыкаваў Мінабароны РФ і сабраў вялікую аўдыторыю ў сваім тэлеграм-канале.
Улетку паведамлялася, што ён паспрабаваў уехаць у Херсонскую вобласць па
падробных дакументах, але яго затрымала расійская паліцыя.
Нядаўна Гіркін назваў выбух на Крымскім мосце
найлепшым «віншаваннем» Пуціна з 70-годдзем.
Ён напісаў, што «паважаныя кіеўскія партнёры зрабілі
святочны "феерверк"».
На думку Гіркіна, у Расіі можа пачацца рэвалюцыя, у ходзе
якой заб'юць Пуціна.
Ён адкрыта крытыкаваў рэжым Пуціна і бясталентнае камандаванне ВС РФ за паразы на фронце.
Паводле unian.net.