Вяртаемся дадому са значнай перамогай у галіне бяспекі: Зяленскі пра саміт NATO
Украінская дэлегацыя вяртаецца дадому з саміту NATO ў Вільні са значнай перамогай у галіне бяспекі — гарантыямі бяспекі Украіны на шляху ў Альянс. Пра гэта заявіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі па выніках саміту NATO ў Вільні.
«Вынікі саміту NATO ў Вільні — гэта вельмі неабходны і важны поспех для Украіны, і я ўдзячны ўсім лідарам за іх вельмі актыўную і беспрэцэдэнтную падтрымку, улічваючы дзесяцігоддзе нашых адносін. Сёння ёсць гарантыі бяспекі для Украіна на шляху ў NATO — гэта важны пакет гарантый бяспекі для Украіны», — сказаў ён.
Паводле слоў украінскага прэзідэнта, з краінамі «Вялікай сямі» ўзгоднена структура гарантый бяспекі, якая будзе ўзмоцнена двухбаковымі і шматбаковымі пагадненнямі з ключавымі партнёрамі.
«Украінская дэлегацыя вяртаецца дадому са значнай перамогай у галіне бяспекі арміі, краіны, нашага народа і дзяцей. Для нас відавочна, што гэта зусім новыя магчымасці бяспекі. І дзякуй усім, хто зрабіў іх магчымымі. Дзякуй калегам, дзякуй Літве і Енсу Столтэнбергу», — сказаў Зяленскі.
Кіраўнік офіса ўкраінскага прэзідэнта Андрэй Ярмак назваў саміт NATO цяжкім, але паспяховым для Украіны. Ён адзначыў, што дэкларацыя G7 — гэта сумесны прадукт, які ўлічвае як патрэбы Украіны, так і магчымасці саюзнікаў і «не быў бы магчымы без каласальнай працы і фундаментальнай падрыхтоўкі саюзных каманд».
Ярмак адзначыў, што ў дэкларацыю ўвайшлі прапановы па гарантыях — Кіеўскай дамове бяспекі: «Сама дэкларацыя з'яўляецца агульным рамачным дакументам. Наступны крок — заключэнне сістэмы двухбаковых пагадненняў у галіне бяспекі паміж Украінай і асобнымі краінамі-гарантамі, аб'яднаных рамкамі шматбаковага супрацоўніцтва. Ключавы тэзіс дэкларацыі — пацвярджэнне таго, што бяспека Украіны з'яўляецца складнікам бяспекі еўраатлантычнага рэгіёну, гэты тэзіс падмацоўваецца згадкай аб будучым сяброўстве Украіны ў NATO», — сказаў Ярмак.
Якія гарантыі бяспекі Украіны ад NATO?
Гарантыі бяспекі ўключаюць наступныя кампаненты:
- • Меры дапамогі Украіне абараніць сябе і прадухіліць новую агрэсію, у прыватнасці, пастаўкі зброі, падтрымка ў развіцці абароннай прамысловасці, навучанне кадраў, супрацоўніцтва ў галіне выведкі і кібербяспекі.
- • Краіны-гаранты будуць садзейнічаць павышэнню стабільнасці ўкраінскай эканомікі і энергетыкі, аказваць тэхнічную і фінансавую дапамогу.
- • Меры ў выпадку новай агрэсіі, якія ўключаюць неадкладныя кансультацыі, каб забяспечыць Украіну ўсім неабходным для абароны ў самыя кароткія тэрміны. Усе гэтыя прынцыпы былі закладзеныя ў канцэпцыі Кіеўскай дамовы аб бяспецы.
- • Падтрымка прыцягнення Расійскай Федэрацыі да адказнасці за агрэсію і эканамічныя і прававыя крокі, накіраваныя на пакаранне Расіі і павелічэнне яе выдаткаў на ваенныя дзеянні.
Гэтыя крокі ўключаюць:
• далейшае ўзмацненне санкцыйнага ціску,
• замарожванне актываў,
• стварэнне механізмаў спагнання рэпарацый
• прыцягненне да адказнасці вінаватых у злачынствах супраць Украіны і ўкраінцаў у адпаведнасці з нормамі міжнароднага права.
«Важным пунктам гарантый з'яўляецца далейшая падтрымка дэмакратычнага развіцця Украіны», — сказаў Ярмак. Паводле яго слоў, дэкларацыя з'яўляецца адкрытым дакументам і дае магчымасць іншым краінам, якія не ўваходзяць у G7, далучыцца да гарантый бяспекі: «Дэкларацыя — першы дакумент, які сімвалізуе наяўнасць «парасона» ў выглядзе гарантый бяспекі. Важна, каб да саміту NATO ў Вашынгтоне ў 2024 годзе мы выйгралі вайну і падпісалі гарантыі бяспекі нашай дзяржавы. Яны будуць дзейнічае да моманту ўступлення ў NATO.
Генеральны сакратар НАТО Енс Столтэнбэрг па выніках закрытай сустрэчы краін-чальцоў НАТО 11 ліпеня заявіў, што саюзьнікі па Альянсу аказалі Украіне беспрэцэдэнтную падтрымку, забяспечыўшы Узброеныя сілы Украіны вялікай колькасцю боепрыпасаў і сучаснай тэхнікі. У прыватнасці, 11 ліпеня члены NATO ўзгаднілі пакет з трох элементаў для набліжэння Украіны да ўваходжання ў ваенна-палітычны блок.
Байдэн паабяцаў, што партнёры дапамогуць Украіне пабудаваць магутную абарону
Сёння, 12 ліпеня, на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім у Вільні прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што ўсе краіны-чальцы NATO пагадзіліся адмяніць патрабаванні Плану дзеянняў для сяброўства Украіны ў Альянсе.
Байдэн нагадаў, што, кілі ён знаходзіўся з візітам ва Украіне, то тлумачыў, якія гарантыі бяспекі ЗША могуць ёй даць: «Я гаварыў пра тое, якія гарантыі мы можам даць, калі быў ва Украіне і калі мы сустракаліся ў іншых месцах. І таму тыя доўгатэрміновыя абавязацельствы, якія мы сёння бярэм на сябе, грунтуюцца на гэтай ідэі. Між тым, мы будзем забяспечваць бяспеку Украіны столькі, колькі ёй трэба ад любой агрэсіі, якая можа адбыцца», — падкрэсліў Джо Байдэн.
Прэзідэнт ЗША дадаў, што партнёры Украіны збіраюцца дапамагчы пабудаваць магутную баяздольную абарону на сушы, у паветры і на моры, у выніку чаго Украіна стане сілай стабільнасці ў рэгіёне і зможа стрымліваць любыя пагрозы.
Сёння ж, 12 ліпеня, прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што намер краін «Вялікай сямёркі» даць гарантыі бяспекі Украіне «памылковы і небяспечны», бо такім чынам краіны G7 замахваюцца на бяспеку Расіі.