Злачынствы Расіі ва Украіне будзе дакументаваць святар, які 20 гадоў расследуе Халакост

Прэзідэнт і заснавальнік арганізацыі «Яхад-Ін Унум» айцец Патрык Дэбуа, які 20 гадоў расследаваў злачынствы нацыстаў і тэрарыстаў ІДІЛ, пачаў дакументаваць ваенныя злачынствы Расіі ва Украіне.

ee06a02_1patrik.jpg


Рыма-каталіцкі святар шукае сведак ва Украіне, якія могуць расказаць пра злачынствы расійскіх акупантаў – для гэтага стварылі спецыяльны сайт. З дапамогай гэтай платформы відавочцы злачынстваў Расіі змогуць даць расследавальнікам інтэрв'ю, піша Украінская праўда.

«Паказанні ад першай асобы з'яўляюцца найважнейшым доказам для суда. Калі вы ведаеце людзей, якія сталі відавочцамі ваенных злачынстваў Расіі ў Бучы, Харкаве, Марыупалі і па ўсёй Украіне (абстрэлаў мірных кварталаў, знішчэнне грамадзянскай інфраструктуры), распаўсюдзьце гэтую інфармацыю для іх, каб сабраць як мага больш сведчанняў злачынстваў Расіі», — адзначаюць у «Яхад-Ін Унум».

Запісацца на інтэрв'ю можна:

на сайце па спасылцы;

праз пошту ukr.svidok@gmail.com;

або па тэлефонах +38 098 943 1217, +38 067 332 5188.

Даследчыкі будуць збіраць сведчанні масавых забойстваў і знішчэння грамадзянскай інфраструктуры ў Бучы, Марыупалі, Харкаве, Мікалаеве і іншых гарадах Украіны.

Гэтыя паказанні перададуць у Міжнародны крымінальны суд і пракуратуры еўрапейскіх краін.

Відэаінтэрв'ю будуць праводзіцца ў Zoom з удзелам украінскіх валанцёраў на ўкраінскім або рускай мове, а потым іх перавядуць на англійскую.

Следчыя таксама будуць працаваць з тапаграфічнымі картамі, вызначаць і фіксаваць дакладныя месцы злачынстваў.

«Гэта важна, паколькі сведчанні, сабраныя і недзяржаўнымі незалежнымі арганізацыямі, маюць найбольшую вагу для Міжнароднага суда і пракуратур еўрапейскіх краін», — адзначаюць яны.

Французская арганізацыя «Яхад-Ін Унум», заснаваная Патрыкам Дэбуа, даследуе Халакост ва Усходняй Еўропе з 2002 года. За апошнія 20 гадоў даследчыкі выявілі больш за 3 тысячы месцаў забойстваў яўрэяў і ромаў.

З 2015 года «Яхад-Ін Унум» таксама расследуе масавыя злачынствы ў Гватэмале, Іраку і Сірыі. На аснове доказаў, якія сабралі даследчыкі, у Бельгіі пачалося 8 крымінальных расследаванняў супраць былых членаў ІДІЛ. А ў Германіі дзякуючы доказам «Яхад-Ін Унум» прадстаўніцу ІДІЛ упершыню ў гісторыі асудзілі за злачынствы супраць чалавечнасці, учыненыя па прыкметах рэлігіі.