Добрыя перспектывы Строчыцаў і “Камяніцы”
Фольк-фэст “Камяніца прайшоў 4 верасня ў Музеі народнай архітэктуры і побыту “Строчыцы, што каля вёскі Азярцо зусім непадалёк ад Мінска. Гэта быў ужо другі фестываль у гэтым жа месцы і з гэтым жа назовам. Але калі летась у Строчыцы прыехалі крыху больш за тысячу наведнікаў, то сёлета, па словах дырэктаркі музея Святланы Лакоткі, было прададзена больш за тры тысячы квіткоў.
Фольк-фэст “Камяніца прайшоў 4 верасня ў Музеі народнай архітэктуры і побыту “Строчыцы, што каля вёскі Азярцо зусім непадалёк ад Мінска. Гэта быў ужо
другі фестываль у гэтым жа месцы і з гэтым жа назовам. Але калі летась у Строчыцы прыехалі крыху больш за тысячу наведнікаў, то сёлета, па словах дырэктаркі музея Святланы Лакоткі, было прададзена
больш за тры тысячы квіткоў. Варта дадаць, што ўсё сродкі ад продажу квіткоў пайшлі на рахунак строчыцкага музея і будуць выкарыстаны для рэстаўрацыі і аднаўлення каштоўных экспанатаў і
аб’ектаў старажытнай архітэктуры.
Насуперак прагнозам, надвор’е падчас фестывалю было проста цудоўным. Праўда, за некалькі гадзін да пачатку прайшоў дождж, але ўжо першых выступоўцаў вітала яркае сонейка. Пачынаўся фэст
выступамі фолк-калектываў з розных куткоў Беларусі. Са сваёй творчасцю гледачоў пазнаёмілі такія фолк-выканаўцы і гурты, як “Бан-Жвірба, “Маланка-Аркестр, Guda,
Akana, іншыя вядомыя і маладыя калектывы. Хэдлайнерамі фэсту сталі ветэраны фолку “Троіца і “Палац, дарэчы, лідэр апошняга гурту Алег Хаменка быў адным з
натхняльнікаў і вядоўцам фестывалю. Ужо звыклым гледачом і заўзятарам такіх мерапрыемстваў стаў пасол Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан, які прыехаў у Строчыцы разам з жонкай, для якой ён быў яшчэ і
перакладчыкам з беларускай мовы, якой дыпламат валодае дасканала, на родную шведскую мову.
Спецыяльным госцем праграмы стаў “шматстаночнік Лявон Вольскі, які пад гучныя воплескі фанатаў выконваў кампазіцыі як са сваіх новых праграм, так і з ужо легендарнага
“Народнага альбому, якому спаўняецца 15 год і які стаў першым у сучаснай гісторыі супольным праектам беларускіх рок- і фолк-музыкаў.
Апроч асалоды ад музыкі госці маглі азнаёміцца з вялікім музейным комплексам, паўдзельнічаць у сярэднявечных забавах, напрыклад, пасля некалькіх разваротаў пасекчы на пні бульбіны велізарнай сякерай
альбо пабіцца на сімвалічных мячах (якія былі зроблены з нейкага мяккага матэрыялу, каб хтосьці выпадкова не атрымаў траўму). Напоўніцу працавала мясцовая карчма, дзе можна было пакаштаваць файныя
нацыянальныя стравы і напоі.
Завяршаўся фэст, калі ўжо зусім сцямнела, але людзі не спяшаліся разыходзіцца. Мне асабіста падаецца, што фэст “Камяніца мае вялікія перспектывы. Фестываль у перспектыве можа
збіраць не тры, а больш за дзесяць тысяч гледачоў, а то і больш, балазе ўсе магчымасці – і тэрытарыяльныя, і тэхнічныя – для гэтага ў Строчыцах ёсць.
Арганізатары плануюць зрабіць “Камяніцу міжнародным фестывалем. Прынамсі, ужо на наступны год, як паведаміла Святлана Лакотка, на фестываль чакаюцца ўкраінскія выканаўцы. Так што,
магчыма, мы робімся сведкамі нараджэння новага буйнога фестывалю, дзе найвялікшая ўвага будзе надавацца нацыянальным культурам, што ў сённяшні час вельмі і вельмі важна. І прыемна, што гэта
адбываецца ў самым сэрцы нашай краіны.
Кірчук і гурт "Троіца"
Лявон Вольскі
Эрыксан слухае гурт "Палац"