Мір, праца, май?

Першае траўня традыцыйна адзначаецца ў Беларусі, як свята працы. Нагадаем, што свята працы было заснавана ўказам прэзідэнта ад 26 сакавіка 1998 года.

Але што такое свята працы? Раней, у савецкія часы, казалі пра знакаміты дэвіз: "Мір, праца, май". Ад гэтага і будзем танчыць.

Першае траўня традыцыйна адзначаецца ў Беларусі, як свята працы. Нагадаем, што свята працы было заснавана ўказам прэзідэнта ад 26 сакавіка 1998 года.
Але што такое свята працы? Раней, у савецкія часы, казалі пра знакаміты дэвіз: "Мір, праца, май". Ад гэтага і будзем танчыць.
Мір. Беларусь у выпадку неабходнасці сама зробіць аператыўна-тактычныя ракетныя комплексы "Іскандэр", а ракеты купіць. Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка 23 красавіка, выступаючы з пасланнем беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.
"Калі ў нас былі складаныя адносіны з Захадам, у Расіі ўсе службовыя асобы выступалі за нармалізацыю гэтых адносінаў. І вось гэтая нармалізацыя "замігацела" на гарызонце. <...> І, паглядзіце — у канкрэтных сродках масавай інфармацыі, якія чытаюць, напэўна, і расійскія кіраўнікі, учора ўкінулі чарговую качку. Заяўляюць: ці варта пастаўляць у Беларусь такую зброю, як "Іскандэр", калі Лукашэнка ледзь ці не памяняў вектар сваёй знешняй палітыкі, магчыма, прыйдзе апазіцыя, і каму тады будуць належаць гэтыя "Іскандэры", — працытаваў Лукашэнка неназваны СМІ.
"Мы ніколі не прасілі ў расіян "Іскандэры". Мы іх самі купім, як купляюць ва ўсіх краінах. Але скажу прама: і купляць не трэба — мы іх самі зробім, калі трэба, акрамя ракет, а ракеты купім. Калі нам гэта будзе трэба", — падкрэсліў прэзідэнт.
Па нашай Канстытуцыі Беларусь — нейтральная дяржава, якая не бачыць ворагам аніводную дзяржаву света. Але ж за часамі Аляксандра Лукашэнкі мы ўступілі у Арганізацыю калектыўнай бяспекі і дапамогі (АДКБ), зусім нядаўна падпісалі дамову аб стварэнні Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання, рэгулярна праводзім ваенныя вучэнні (у тым ліку з выкарыстаннем палігонаў Целямба (Чыцінская вобласць) і Ашулук (Астраханская вобласць). Расійскія самалёты адпрацоўваюць аварыйную пасадку на нашых аўтатрасах, пасля чаго пакрыццё трасы прыходзіцца грунтоўна рамантаваць.
Канешне, ёсць две прымаўкі на гэты конт. Кшталту: "Хочах міра, рыхтуйся да вайны", ці "Народ, які не хоча карміць свае войска, будзе карміць чужое". Але да чаго мы так моцна рыхтуемся? Зазначу, згодна з міжнароднымі пагадненнямі, у адказ на вывад ядзернай зброі, Расія, ЗША, Велікабрытанія сталіся гарантамі нашай незалежнасці. Такім чынам, мы ўжо абароненыя і з боку АДКБ, і з боку НАТА. Навошта нам "Іскандэры"? Тым больш, што спадар Дзімідзюк, дырэктар па асаблівых даручэннях "Расабаронэкспарту", даводзіў, што замежныя партнеры пачнуць атрымліваць "Іскандэры" з затрымкай, бо напачатку трэба ўкамплектаваць імі расійскае войска. Ды й ўвогуле "Іскандэр" яшчэ сыры, не даведзены да ладу.
Праца. З пачатку 2009 года некаторыя цэхі Мінскага аўтазавода сталі працаваць у скарочаным рэжыме – тры дні ў тыдзень. Сур'ёзна "урэзалі" заробкі працоўных, супрацоўнікаў адпраўляюць у вымушаны адпачынак. А ў лютым МАЗ перастаў быць унітарным прадпрыемствам і стаў адкрытым акцыянерным таварыствам. Найбуйнейшы ў СНД вытворца самазвалаў і цягачоў Мінскі аўтамабільны завод не працуе з 23 красавіка. Вымушаны прастой будзе працягвацца, як мінімум, да 10 траўня.
“Людзей адпраўляюць на 2/3 зарплаты ў адпаведнасці з заканадаўствам, — кажа Генадзь Федыніч. — На самой справе гэта звязана з ранейшай праблемай – з адсутнасцю збыту. Склады перапоўненыя. Дагэтуль увесь час працаваў аўтобусны цэх. Але зараз, наколькі я ведаю, прыпыняецца праца ўсяго заводу — сыходзяць усе.
І гэта не толькі МАЗ. Паводле прэм'ер-міністра Сяргея Сідорскага, "палова прадпрыемстваў ужо ходзіць на кароткі тыдзень". Пра гэта ён заявіў яшчэ ў сакавіку, на паседжанні ўрада.
Адзін з лідэраў незалежнага прафсаюзнага руху Аляксандр Бухвостаў увогуле заявіў, што "нават у савецкі час рабочыя мелі больш правоў". "Цяпер рабочыя практычна нічога не могуць сказаць у сваю абарону. Любыя ініцыятывы па абароне правоў, як правіла, заканчваюцца звальненнем працоўнага. Уплыў незалежных прафсаюзаў на прадпрыемствах блакаваны. Любыя спробы стварэння на прадпрыемствах структур незалежных прафсаюзаў спыняюцца пагрозай звальнення ініцыятараў. Вядомыя сотні такіх выпадкаў", — паведаміў Бухвостаў.
Вядома, што не даюць працаваць нават тым, хто жадае працаваць. Яскравы прыклад Аляксандра Меха, звольненага з пасады інжынера кобрынскага ўпраўлення магістральных газаправодаў ААТ "Белтрансгаз". 4 чэрвеня мінулага года начальнік прадпрыемства Уладзімір Галашка і кіраўнік кобрынскага КДБ Андрэй Басько заявілі яму, што ў выпадку яго рашэння балатавацца кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў з ім не будзе прадоўжаны працоўны кантракт. А.Мех пацвердзіў свой намер удзельнічаць у парламенцкіх выбарах. 30 чэрвеня А.Меха азнаёмілі з загадам аб звальненні. Ён працаваў на прадпрыемстве 14 гадоў і ніякіх заўваг аб парушэнні працоўнай дысцыпліны за ўвесь гэты час не меў.
У выніку — не можа ўзнавіцца на працу дагэтуль. Хаця ён — спецыяліст высокай кваліфікацыі.
Дарэчы, тут ёсць хіба і незалежных прафсаюзаў. "Мы не можам пагадзіцца нават з іх трактоўкай свята 1 Мая — Свята працы. Для нас 1 Мая — гэта Міжнародны дзень салідарнасці працоўных", — казаў Бухвостаў. Узнікае лагічнае пытанне: чаму ў незалежных прафсаюзаў не хапіла моцы супрацьстаяць глабальнай "кантрактызацыі" працоўных? Чаму супраць адмены ільготаў актыўна змагалася толькі моладзь? Чаму не было працоўных на масавых акцыях пратэсту, на тым жа Сацыяльным маршы? Ці не таму, што салідарнасці не існуе, а, адпаведна, не існуе і таго дня? І таму святкаваць няма чаго? Ці не таму, што незалежныя прафсаюзы пусцілі працу з працоўнымі "на самацек", а засяродзіліся на міжнародных пытаннях прфсаюзнага руху?
Я разумею, што міжнародная арганізацыя працы гэта таксама важна. Але яшчэ важней, па-мойму, свае грамадзяне. Працоўныя.
Май. Адзінае, што тут светлае. Напачатку мая надвор'е зараз амаль летняе. Хочацца на вёску, на шашлык, а можа, нават на працу ў полі. І таму зацягнуўшыяся выходныя, можа быць, дапамогуць тым, хто вырашыў у гэты час папрацаваць, дадатковы шанец на выхад з крызіса. Прынамсі, у выглядзе сваёй, а не пакупной бульбы, цыбулі, капусты і гароху.