Максім Вінярскі восьмы дзень трымае сухую галадоўку ў ЦІП, яму далі яшчэ 13 сутак
Пра гэта tut.by паведаміла яго сястра Алена Церашкова.
![Максім Вінярскі. Фота Арцёма Лявы Максім Вінярскі. Фота Арцёма Лявы](/img/v1/images/vinyarski_max_1_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Максім Вінярскі. Фота Арцёма Лявы
Па словах Алены, Максім Вінярскі адмовіўся ад ежы і вады на знак пратэсту супраць чарговага тэрміну адміністрацыйнага арышту.
— Учора званіў чалавек, якога адпусцілі з ЦІП. Сказаў, што Максім па-ранейшаму галадае. Практычна ўсіх затрыманых вывезлі ў Жодзіна, але Максіма пакінулі на Акрэсціна. У яго высокі ціск, ён пачувае сябе кепска, але галадаць працягвае.
Максім Вінярскі атрымаў 15 сутак адміністрацыйнага арышту сёлета ў траўні за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Затым, падчас адбывання пакарання, — яшчэ столькі ж. Праз галадоўку, якую ён абвесціў у мінулы раз, увесь тэрмін арышту Вінярскі не адбыў. Тыдзень таму яго забралі ў ЦІП адбываць астатні тэрмін, там ён зноў абвясціў галадоўку.
У панядзелак пачаўся чарговы судовы працэс, кажа Алена. Суддзя прызначыла яму пакаранне — яшчэ 13 сутак адміністрацыйнага арышту.