Павел Сапелка: Трэба не замоўчваць факты катаванняў. Гэта злачынствы без тэрміну даўнасці
Чаму важна апублічваць факты катаванняў і падаваць трэба падаваць заявы ў адпаведныя органы, тлумачыць юрыст Павел Сапелка.

— Падаваць заяву
па фактах катаванняў трэба, бо гэта разрывае заганнае кола маўчання, публікуе
факт катавання, а часам і імя злачынца. Нягледзячы ні на што, заява дазваляе
пачаць працэс замацавання доказаў катаванняў: праводзіцца экспертыза цялесных
пашкоджанняў, апытваюцца асобы, якія маюць дачыненне да катаванняў і сведкі,
калі яны ёсць. Магчыма, будуць сабраныя іншыя доказы.
Належная ацэнка гэтых доказаў можа быць праведзеная пазней, калі запрацуе права і закон. Таксама ўсё гучней гучыць тэма ўніверсальнай юрысдыкцыі, калі крымінальны пераслед можа пачынацца не ў той краіне, дзе мелі месца катаванні.
Надзея на тое, што калі-небудзь датычных да катаванняў прыцягнуць да адказнасці, ёсць. Масавыя катаванні, якія сталі распаўсюджанай практыкай у Беларусі пасля жніўня 2020 года — гэта злачынствы супраць чалавечнасці, без тэрміну даўнасці.