Не забудзем — не даруем!
«Не забудзем, не даруем!» — гэты лозунг з’явіўся на акцыях пратэста ў жніўні 2020 года, пасля таго, як людзі даведаліся пра масавыя катаванні сілавікамі мірных грамадзян.
У першыя паслявыбарчыя дні за кратамі апынуліся больш за 7 тысяч чалавек. Усе яны прайшлі праз зверствы рэжыму.
Шмат хто дасюль баіцца ці не можа расказаць пра ўсё, што здарылася. Шмат хто пагадзіўся распавесці свае гісторыі.
Мы паспрабавалі сабраць іх, каб людзі ведалі, што адбылося. Каб памяталі.
- Грамадства
- 29-12-2021

Павел Сапелка: Трэба не замоўчваць факты катаванняў. Гэта злачынствы без тэрміну даўнасці
Чаму важна апублічваць факты катаванняў і падаваць трэба падаваць заявы ў адпаведныя органы, тлумачыць юрыст Павел Сапелка.
- Грамадства
- 10-09-2021
«Мяне выратавала хвароба». Як гродзенку з анкалогіяй асудзілі за «счэпку» разам з дачкой
«Мяне выратавала мая хвароба. Да чаго трэба давесці чалавека, каб ён радаваўся, што ў яго анкалогія?» — распавядае гродзенка Ала Гарацкевіч «Свабодзе».
- Грамадства
- 12-08-2021

Сцяпан Латыпаў: «Я крычаў, задыхаючыся ў чорным пакеце, а яны смяяліся»
«У газеце прачытаў, што ў СІЗА мяне 51 дзень трымалі ў карцэры, але гэта не так. Я 51 дзень прасіўся ў карцэр. Кожную ранішнюю і вячэрнюю праверку я пытаўся, за што мяне трымаюць у такіх умовах, а яны адводзілі вочы і казалі: «Чыста па-чалавечы спачуваем, але нічога не можам зрабіць», — Сцяпан Латыпаў распавёў у апошнім слове пра збіццё і катаванні
- Грамадства
- 05-08-2021

Дзмітрый Дзмітрыеў: Жнівень–2020 змяніў мяне — цяпер стала значна цікавей жыць
Па іроніі лёсу, падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы, а цяпер — фотакор НЧ Дзмітрый Дзмітрыеў, у 2020 годзе сустрэўся са шмат якімі сваімі калегамі. І ў Партызанскім, і ў Савецкім РУУС. Экс-калегі з Савецкага РУСС забралі яго машыну нібы на праверку. А 9 жніўня з Партызанскага РУУС яго адвезлі на Акрэсціна, адтуль жа ён паехаў на 10 сутак пасля затрымання 1 лістапада.
- Грамадства
- 15-04-2021

«Кожны хацеў ударыць — атрымлівалі ад гэтага асалоду»
Самае страшнае было, калі Уладзімір пачуў голас, падобны да голасу ўласнага сына. Мужчына ведаў, што сын таксама выходзіў на вуліцу і мог быць затрыманы. З болем і жахам Уладзімір згадвае момант, калі пачуў гукі збіцця хлопца і крыкі, якія здаваліся сынавымі... Яшчэ адна гісторыя праекту «Мне яшчэ пашанцавала» на «Белсаце», прысвечанага пацярпелым ад дзеянняў сілавікоў.
- Грамадства
- 12-03-2021

«Можа, дажыву... І тады вярнуся дахаты». 66-гадовы вясковец пакінуў Беларусь пасля крымінальнай справы
У лістападзе міліцыя прыйшла рабіць «агляд дома» пенсіянера з вёскі пад Дзятлавам (Гродзенская вобласць). Вынік «агляду» — крымінальная справа на 66-гадовага Станіслава Пясецкага. Ён быў вымушаны бегчы за мяжу. Уцякач падзяліліся са «Свабодай» сваёй гісторыяй.
- Грамадства
- 11-03-2021

«Жывёліны, вы не ўяўляеце, куды трапілі. У пекла!»
Пакуль Андрэя білі, сілавікі
загадалі іншым затрыманым спяваць гімн Беларусі — маўляў, ударамі яны робяць
музыку. Новая
гісторыя праекта Белсат «Мне яшчэ пашанцавала», які прысвечаны пацярпелым ад дзеянняў сілавікоў.
- Грамадства
- 09-03-2021

«Можа, мяне ўдарылі дубінкай? Як потым аказалася, гэта быў стрэл»
11 жніўня Дзмітрый адправіўся ў цэнтр горада — выказаць нязгоду з вынікамі выбараў, дапамагчы пратэстоўцам і проста на свае вочы ўбачыць тое, што адбываецца. Вярнуцца дадому было не наканавана: разбіўшы яго аўтамабіль, адзін з амапаўцаў стрэліў яму ў спіну. Пасля месяца ў бальніцы Дзмітрый даведаўся пра яшчэ адну кулю ў сваім целе. Другая аперацыя прайшла за мяжой, дзе зараз і знаходзіцца герой гэтай гісторыі.
- Грамадства
- 04-03-2021

«Мне не дазволілі узяць акуляры – у мяне дрэнны зрок, але супрацоўнікі казалі: «Суке не положено читать»
Ганна Лепяшкевіч – 23-гадовая дзяўчына, якая працавала ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі. На чатыры жнівеньскія дні яна быццам змяніла дзейнасць: ператварылася з музыкі ў актрысу. Здавалася, што дзяўчына знаходзіцца ў фільме пра вайну: людзей гвалтуюць, усюды кроў і холад. І фашысты — не немцы, а свае, беларусы, свае абаронцы народа і краіны. Толькі вось здымкі не спыняліся і акцёры не адпачывалі.
- Грамадства
- 25-02-2021

Снег у камеры, лёсаванне за месца на нарах, прусакі
У якіх умовах беларусы адбываюць адміністрацыйныя арышты, што называюць «суткамі», за ўдзел у пратэстах? DW сабрала некалькі гісторый тых, хто выйшаў на волю.
- Грамадства
- 18-02-2021

Праслухоўвалі тэлефон з сакавіка. У Мінску судзяць 18-гадовага палітвязня Красоўскага
Супрацоўнікі міліцыі на «Рызе» не выказвалі ніякіх патрабаванняў, а адразу збівалі людзей і выкарыстоўвалі спецсродкі (светлашумавыя гранаты, зброя з разінавымі кулямі, дубінкі) супраць іх, — неаднаразова заяўляў на судзе Іван.
- Грамадства
- 18-02-2021

«Нават у хуткай каталіся амапаўцы». Чарговая гісторыя з цыклу «Мне яшчэ пашанцавала»
У нейкі момант дзяўчына пачала баяцца не толькі аўтазакаў або міліцыянтаў у форме, але нават звычайнага транспарту. Падчас разгону адной з акцый яна ўбачыла двух супрацоўнікоў АМАПу ў аўтамабілі хуткай дапамогі. Гэта ўжо пятая гісторыя з праекту Белсата «Мне яшчэ пашанцавала».
- Грамадства
- 15-02-2021

«Прывезлі ў Фрунзенскае РУУС, там уся спартзала была ў мачы, крыві і фекаліях»
Ахвяры катаванняў беларускіх сілавікоў звяртаюцца па дапамогу ў праваахоўныя органы краін ЕС. Па некалькіх заявах праводзяцца праверкі ў Літве. Літоўскіх паліцэйскіх апавяданні пацярпелых прыводзяць у шок, піша DW.
- Грамадства
- 11-02-2021

«А давайце проста выведзем яго ў двор і расстраляем»
«Калі моцна захацець — у камеры можна скончыць з жыццём, і я прадумаў, як гэта зрабіць», — прызнаецца Яўген, герой чарговай гісторыі праекта «Белсата» «Мне яшчэ пашанцавала», прысвечанга пацярпелым ад дзеянняў сілавікоў.
- Асоба
- 31-01-2021

«Пасля затрымання стала дрэнна, а амапаўцы крычалі: «Паглядзіце, яна ж на дозе!»»
Людміла Паўлоўская працуе медсястрой. Палітыка заўсёды была для яе другаснай, у адрозненне ад любові да радзімы. Аднак сёлета патрыятызм сутыкнуўся з палітыкай, і Люда не змагла заставацца абыякавай у сітуацыі, калі зневажаюць тое, што ёй баліць. У выніку трапіла пад шматлікія затрыманні і агулам адседзела 40 сутак арышту, а падчас апошняга затрымання ў яе здарыўся прыступ эпілепсіі.
- Грамадства
- 26-01-2021

«Я пісала крывёю на сценах аўтазака простыя словы: народ, свет, гонар, сумленне, Бог»
У рэдакцыю august2020.info звярнуўся бацька Вольгі Паўлавай і паведаміў, што на ягоную дачку завялі крымінальную справу, і цяпер яна знаходзіцца ў Жодзіне, перажыла там 17 дзён карцэра, галадоўку, турэмны шпіталь. Вольгу затрымлівалі чатыры разы, яе 6-гадовы сын не ўбачыў маму ні ў свой дзень нараджэння, ні на Новы год, ні на Каляды.
- Грамадства
- 15-01-2021

Айцішніцы, якой АМАП зламаў нагу, прыйшоў адказ з СК
У жніўні QA-інжынер правяла ноч на Акрэсціна. Потым трапіла ў лякарню з цяжкай траўмай — пераломам надкаленніка. Нагу, па словах дзяўчыны, зламалі ёй пры затрыманні супрацоўнікі АМАПу, паведамляе dev.by.
- Грамадства
- 14-01-2021

«Пакуль мяне дапытвалі, побач збівалі людзей, і нікога гэта не бянтэжыла»
Паліна Ляднёва, тоненькая светлая дзяўчына, толькі гэтым летам сустрэла сваё 18-годдзе. Але за некалькі поствыбарчых месяцаў яна пасталела так, як не пасталела б за цэлы год. Яна прайшла праз затрыманні, штрафы, суткі і допыт у КДБ, але гэтыя выпрабаванні толькі павялічылі яе натхненне і любоў да роднай краіны.
- Грамадства
- 31-12-2020

Падпалкоўнік міліцыі:«З былымі калегамі цяпер не камунікую»
Шлях да сябе сапраўднага пачаўся для фотакора НЧ Дзмітрыя Дзмітрыева не ў жніўні 2020-га. Але менавіта падзеі гэтага года паставілі ўсе кропкі
там, дзе трэба. І ўсё тое, што адбылося з падпалкоўнікам міліцыі ў
адстаўцы пасля 9 жніўня, канчаткова змяніла яго стаўленне да былых калег.
- Грамадства
- 29-12-2020

«Было адчуванне, што граф Монтэ-Крыста сядзеў у Баранавічах» — як сямейны псіхолаг трапіла на «суткі»
Сямейны псіхолаг Святлана Дзядова адседзела 14 сутак за допіс у чаце, у якім бараніла McDonald’s на Лагойскім тракце. Святлана сядзела разам з маці Сяргея Міронава («Хлопотное дельце»), вельмі ўражаная баранавіцкай турмой і марыць пра час, калі з яе зробяць музей. Гісторыю Святланы распавяла Свабода.