Беларускі палітвязень — хто ён? Інфаграфіка

Праваабаронцы рыхтуюцца да таго, што ў краіне ў выніку пратэстаў будзе прыкладна 250-300 палітычных зняволеных. Хто гэтыя людзі? На падставе вядомай інфармацыі мы склалі партрэт беларускага палітвязня другой паловы 2020 года.

1_367.jpg
2_337.png


Неабходнае тлумачэнне
Інфаграфіка зроблена, зыходзячы з колькасці палітвязняў у 167 чалавек. Праваабаронцы прызнаюць людзей новымі палітзняволенымі ледзьве не кожны тыдзень.
Варта адзначыць, што на праваабарончым сайце «Вясна», адкуль узятыя даныя для інфаграфікі, ёсць раздзел «былыя палітвязні». У гэтую катэгорыю трапляюць і тыя, хто быў асуджаны і атрымаў ад беларускага суда абмежаванне волі, — так званую «хімію», — з накіраваннем у папраўчую установу адкрытага тыпу, альбо без такога накіравання («хатняя хімія»).
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч кажа, што такія людзі сапраўды ёсць, іх некалькі дзясяткаў. «Але справа ў тым, што, калі чалавека прысуджаюць да “хіміі”, яго вызваляюць у залі суда. І, пакуль ён абскарджвае прысуд у вышэйшай інстанцыі — то-бок, вырак яму не ўступіў у законную сілу, — ён знаходзіцца на волі. Мы не можам напісаць, што чалавек палітычна зняволены, калі ён вольна перасоўваецца па вуліцы. Калі ж абскарджванне будзе безвыніковым, і ён паедзе адбываць пакаранне — ён аўтаматычна зноў патрапіць у спіс палітычных вязняў», — патлумачыў гэты казус Стэфановіч.
Увогуле, па словах Стэфановіча, праваабаронцы рыхтуюцца да таго, што ў краіне ў выніку пратэстаў будзе прыкладна 250-300 палітычных зняволеных.