Стала вядома, каму выдадуць зброю ў так званым апалчэнні
Па словах кіраўніка МУС, міліцыя будзе аказваць дапамогу ў абучэнні народнага апалчэння — і як абыходзіцца са зброяй, і як несці службу, і што неабходна рабіць.

Народнае апалчэнне. Фота: Rodniva.by
Кіраўнік міліцыі Лукашэнкі заявіў: «Хачу заўважыць, апалчэнне будзе не толькі непасрэдна падпарадкоўвацца начальніку, напрыклад, раённага аддзела міліцыі. Гэта можа быць проста ўчастковы інспектар міліцыі, які абслугоўвае той ці іншы ўчастак. І ён будзе кіраваць народным апалчэннем як чалавек, які ведае людзей, якому людзі вераць і за якім людзі пойдуць».

Кубракоў таксама заявіў, што пры распрацоўцы закона ўлічылі пытанне выдачы зброі.
Распрацаваны цэлы алгарытм, сістэма. Кожны чалавек будзе правераны. І зброя проста так выдавацца не будзе. Будзе весціся, па-першае, улік, каму ўручаецца гэтая зброя. І таго чалавека, якому зброя будзе ўручацца, вядома, мы праверым. Прыцягваўся ён раней да крымінальнай адказнасці, не прыцягваўся. То-бок гэта будуць людзі, якія ўжо правераны. Але, натуральна, будзе пэўны кантроль за гэтымі людзьмі», — заявіў ён.
Нагадаем, праект закона «Аб народным апалчэнні» быў распрацаваны Міністэрствам абароны сумесна з Міністэрствам унутраных спраў.

Па разліках вайскоўцаў, народнага апалчэння могуць скласці 100-150 тысяч чалавек. Але ў Міністэрстве абароны не выключаюць, што добраахвотнікаў можа быць і болей.