У Мінску затрымалі афіцыйнага прадстаўніка Белсата Ірыну Слаўнікаву. Абноўлена
Увечары 9 жніўня ў Мінску затрымана афіцыйны прадстаўнік тэлеканала Белсат у Беларусі Ірына Слаўнікава. Пра гэта БелаПАН паведаміў намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі.
Паводле Гарэцкага, калегі Слаўнікавай паведамілі яму, што прыкладна ў 19:30 яе затрымалі супрацоўнікі міліцыі ў цэнтры горада, піша news.tut.by. Яна нібыта дастаўлена ў Ленінскае РАУС. Але сваякам Ірыны ў Ленінскім РАУС адказалі, што яе там няма.
Раней у Мінску затрымалі журналістку Белсата Кацярыну Ткачэнка. Па інфармацыі Гарэцкага, яна была затрымана на выхадзе са сваёй кватэры. Ткачэнка павезлі ў Цэнтральнае РАУС.
Таксама ў Мінску былі "брутальна затрыманы" карэспандэнты расійскага тэлеканала "Дождж" Уладзімір Раменскі, Васіль Паклонскі і аператар Мікалай Антыпаў.
Абноўлена: як стала вядома НЧ, Ірыну Слаўнікаву вызвалілі з РАУС праз тры гадзіны без складання пратакола.