«Віктар Дзмітрыевіч у норме, бадзёры, працягваем змагацца». Адвакат Бабарыкі ўпершыню за тры тыдні сустрэўся з падабаронным
Адвакат экс-прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Беларусі Віктара Бабарыка Дзмітрый Лаеўскі ўпершыню за тры тыдні змог сустрэцца з падабаронным.
«Тры тыдні не бачыліся з падабаронным і вось сёння,
нарэшце, сустрэча адбылася! Зараз зноў вывучаем справу сумесна», — гаворыцца ў паведамленні ў телеграм-канале Лаеўскага ў аўторак, піша «Інтэрфакс-Захад».
Адвакат адзначыў, што «Віктар Дзмітрыевіч у норме (як і
быў увесь гэты час), бадзёры, працягваем змагацца».
Віктар Бабарыка і ягоны сын Эдуард былі затрыманыя і
змешчаныя ў СІЗА КДБ 18 чэрвеня. Следства раней заяўляла, што ў «Белгазпрамбанку» была створана арганізаваная злачынная група.
У лістападзе КДБ паведаміў, што завершанае папярэдняе
расследаванне ў дачыненні да топ-мэнэджэраў ААТ «Белгазпрамбанк». У
прыватнасці, былому старшыні праўлення Белгазпрамбанка Віктару Бабарыку прад'яўленае абвінавачванне ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт.
430 ч. 2 арт. 235 КК Рэспублікі Беларусь па фактах атрымання хабару
арганізаванай групай у асабліва буйным памеры, а таксама легалізацыі
(«адмывання») сродкаў, атрыманых злачынным шляхам у асабліва буйным
памеры адпаведна, інфармавалі ў камітэце.
Бабарыка збіраўся балатавацца ў прэзідэнты Беларусі, але яму было адмоўлена ў рэгістрацыі кандыдатам.