ЕС абвясціў Лукашэнку персонай нон грата
Аляксандру Лукашэнку можа быць адмоўлена ва ўездзе ў шэраг еўрапейскіх краін. Дэпутаты Еўрапарламента аб'явілі яго пэрсонай нон грата ў Еўрасаюзе.
Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве партый Еўрапейскага парламента, паведаміў на сваёй старонцы ў Twitter журналіст Рыкард Ёзвяк.
У ЕС заявілі, што выбары ў Беларусі не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі, і паказваюць на перамогу Святланы Ціханоўскай.
"Таму мы не прызнаем Аляксандра Лукашэнку пераабраным прэзідэнтам Беларусі і лічым яго персонай нон грата ў Еўрапейскім Саюзе. Мы далучаемся да беларускага народа ў яго патрабаванні новых і свабодных выбараў пад наглядам незалежных назіральнікаў", — адзначаецца ў заяве.