Марыя Калеснікава заклікае беларусаў працягваць барацьбу за свабоду
Зняволеная сябра прэзідыуму Каардынацыйнай рады Марыя Калеснікава даслала другі ліст родным, які цытуе тэлеграм-канал «Мая краіна Беларусь».

«Усім беларусам — гарачае прывітанне і абдымкі. Вельмі прыемна і вельмі важна, што так шмат людзей пра мяне думаюць і клапоцяцца! Толькі наперад! Не здавайцеся!» — ліст такога зместу атрымаў ад дачкі яе бацька Аляксандар Калеснікаў.

Гэта ўжо другі ліст ад Марыі з жодзінскай турмы. У першым яна таксама вылучала аптымізм і заклікала беларусаў не здавацца.
7 верасня група невядомых выкрала Марыю Калеснікаву ў цэнтры Мінска. У ноч на 8 верасня стала вядома, што яна адмовілася з’язджаць з Беларусі, разарваўшы пашпарт на беларуска-украінскай мяжы. Неўзабаве яе змясцілі ў СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага.
9 верасня Следчы камітэт Беларусі паведаміў, што Калеснікава арыштаваная па справе аб закліках да захопу ўлады. Сама яна расцэньвае тое, што адбылося з ёю, як выкраданне.
Паводле Радыё Свабода