Наступ Расіі — віртуальны монстр. Чаго трэба насамрэч баяцца?

Пра наступ Расіі так шмат пішуць усюды, што гэта стала нейкім віртуальным монстрам — усе яго баяцца, ніхто не ведае, як ён выглядае і калі і куды ён прыйдзе. А што на самай справе? Пра гэта на сваім сайце разважае ўкраінскі блогер і палітолаг Алег Панамар.

fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__3__logo.jpg

Ці здарыцца неўзабаве магутны наступ Расіі на Украіне, пра які так шмат пішуць розныя палітычныя аналітыкі?

— Пры цяперашнім узроўні спадарожнікавай выведкі гэтага віртуальнага монстра было б відаць, а насамрэч – яго няма, — адзначае Алег Панамар. — Так, расіяне назапашваюць сілы на Данбасе, але не назіраецца прыбыццё дзясяткаў тысяч новых навучаных жаўнераў з адпаведнай колькасцю тэхнікі.

І расіяне і так кожны дзень ідуць наперад і штурмуюць пазіцыі УСУ ў раёне Бахмута і Крамянной. І нясуць страты на парадак большыя, чым украінцы, чым зноў жа зніжаюць свой наступальны будучы патэнцыял.

Да чаго я вяду?

Да таго, што гэты разрэкламаваны расійскі наступ не можа быць глабальным і стратэгічным. Яны не могуць пайсці праз тыдзень-два-тры ні на Кіеў, ні Днепр, ні на Чарнігаў і г. д. Наступ можа быць лакальным і тактычным. Пуцін паставіў ім мэту — Данбас. І ім трэба да гадавіны вайны паказаць нейкія лакальныя "перамогі".

У той жа самы час ва Украіну працягвае паступаць тэхніка і зброя з апошняга Рамштайна. Таму нічога звышновага не адбываецца. Але трэба аддаць належнае псіхічнай варожай зброі прапаганды — нагналі жудасці ў інтэрнэце і сацсетках не па-дзіцячы.


Мега-важныя падзеі лютага 2023-га

 Такім чынам, праз тыдзень – зноў Рамштайн. На гэты раз — авіяцыйны. Перавага гэтага Рамштайна ў тым, што ЗША (у адрозненне ад Германіі ў гісторыі з Леапардамі) ужо не супраць і не чыняць перашкод супраць перадачы Украіне F-16 іншымі краінамі (Польшча, Данія і Нідэрланды ствараюць кааліцыю такіх краін). Таксама Францыя і некаторыя іншыя саюзнікі набліжаюцца да сваіх рашэнняў.

Лыжка дзёгцю — у тым, што гісторыя з самалётамі па часе будзе яшчэ даўжэйшай, чым гісторыя з танкамі з-за тэхнічных пытанняў (інфраструктура і трэйнінг).

Другая мега-важная падзея гэтага месяца — візіт Байдэна ў Польшчу на гадавіну ўварвання ва Украіну. ЗША сваёй падтрымкай стварылі ў Еўропе новы цэнтр сілы і геапалітычнага ўплыву — Усходняя і Паўночная Еўропа (уключаючы Украіну).

Таму будзем чакаць ад Байдэна важных заяў у Польшчы. А тым часам першы «Леапард» з Канады прызямліўся ва Уроцлаве.