Новы цэнтр сілы ў Еўропе будзе каля меж Беларусі

Вайна паспрыяла таму, што ў Еўропе ўтварыўся новы цэнтр сілы.

_brest_bresckaja_krepasc_2022_fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas___16__logo.jpg

Гісторыя з танкамі — калі Польшча папярэдзіла Германію, што, са згодай Шольца ці без яе, яна схільна перадаць танкі Украіне — і іншыя гісторыі ў будучыні будуць толькі развіваць і ўзмацняць гэты цэнтр сілы, далучаць да яго новыя краіны, піша палітолаг і блогер Алег Панамар.

— Мы сапраўды жывём у гістарычны час, калі адбываецца геапалітычнае перафармаціраванне — паслабленне Расіі, фарміраванне новых саюзаў і стварэнне новай еўрапейскай архітэктуры.

Польшча, Літва, Латвія і Эстонія абавязаліся і далей аказваць Украіне палітычную, ваенную і іншую падтрымку. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай дэкларацыі аб паглыбленні супрацоўніцтва паміж чатырма краінамі ў рэгіёне дзеля сумеснага адпрэчвання агрэсара і ўзмацнення эканамічнага супрацоўніцтва, якую падпісалі ў аўторак у Рызе кіраўнікі МЗС Польшчы і краін Балтыі.

«Мы хочам яшчэ раз звярнуць увагу на вялікае значэнне працягу прадастаўлення палітычнай, ваеннай, фінансавай падтрымкі і гуманітарнай дапамогі Украіне», — гаворыцца ў дэкларацыі.

У ёй адзначаецца, што з прычыны агульнага гістарычнага мінулага краіны маюць падобнае бачанне патэнцыяльных пагроз і таму поўныя рашучасці ўмацоўваць бяспеку і абараняць незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць краін.


У дэкларацыі адзначаецца: «Мы разам стварылі ініцыятывы па супрацьдзеянні гібрыдным пагрозам, забеспячэнні стрымлівання і абароны, умацаванні бяспекі меж і падтрымцы Украіны, якія паспяхова рэалізоўваліся ў розных фарматах і структурах, уключаючы ЕС, НАТА і ААН».

Польшча цяпер абмяркоўвае пастаўкі Украіне самалётаў F-16 з партнёрамі па НАТА. Кіраўнікі МЗС чатырох краін адзначылі ў дэкларацыі, што ў рамках НАТА і ЕС яны перакананыя ў неабходнасці ўзмацнення супрацоўніцтва на палітычным і практычным узроўнях, каб падвоіць намаганні па ўзмацненні стратэгій калектыўнага стрымлівання і ўстойлівасці, а таксама спрыяць эканамічнаму росту як у рэгіёне, так і за яго межамі.

Варта таксама згадаць, што каля 1,7 тысячы польскіх кампаній хочуць прыняць удзел у аднаўленні Украіны і экспарту тавараў і паслуг ва Украіну.