Алег Панамар: У свеце адна звышдзяржава
Украінскі палітолаг і вядомы блогер Алег Панамар разважае пра візіт Ннсі Пэлосі на Тайвань. Чаму паездка ўсё ж адбылася і што будзе з сусветнай палітыкай далей?
![1640695105sverhderzhava.jpg 1640695105sverhderzhava.jpg](/img/v1/images/1640695105sverhderzhava.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
“Калі спікер
Палаты прадстаўнікоў жалезная лэдзі Нэнсі Пэлосі пачала свой трып па Паўднёва-Усходняй
Азіі, то яна з борта свайго Боінга пералічыла краіны, якія наведае. І Тайваня
сярод іх не было”. Такім чынам, адзначае палітолаг, ЗША прапанавалі Кітаю быць
удзячным за тое, што амерыканскія палітыкі не запланавалі візіт — і запомніць паслугу!
“Кітай павінен быў сказаць публічна — мы вітае рашэнне ЗША прытрымлівацца
палітыкі аднаго Кітая (і запомніць паслугу). І ўсё”.
Але што зрабіў замест гэтага Кітай? Эмоцыі КНР у дачыненні да ЗША падагравала Расія, адзначае блогер і звяртае ўвагу на актыўнасць расійскіх уладаў і СМІ РФ у дні візіту Пэлосі.
![Супрацьстаянне Кітая і Тайваня — канфлікт, што доўжыцца 70 гадоў Супрацьстаянне Кітая і Тайваня — канфлікт, што доўжыцца 70 гадоў](/img/v1/images/2756684.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
“Кітай яшчэ больш пачаў пагражаць і павышаць градус, каб набраць больш бонусных балаў і зрабіць заяўку на статус рэгіянальнай сілы (спалохалі нават ЗША!). Таму ЗША паказалі і Кітаю, і Расіі, што ў свеце адна звышдзяржава. Вось і ўсё... Я пісаў, што ў бліжэйшыя гады няма ніводнага шанцу ўзброенага канфлікту паміж ЗША і Кітаем у сілу абсалютна рознай вагавай катэгорыі”.
![Пуцін пераможа, калі вернецца Трамп? Пуцін пераможа, калі вернецца Трамп?](/img/v1/images/tramp_8.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)