Нэнсі Пэлосі прыляцела ў Тайвань. Паглядзіце, як рэагаваў інтэрнэт на яе шлях на выспу на фоне пагроз Кітая

Самалёт, на якім знаходзілася Нэнсі Пэлосі, здзейсніў пасадку ў міжнародным аэрапорце Тайбэя, сталіцы Тайваня. Паведамляецца, што спікерка Палаты прадстаўнікоў амерыканскага Кангрэса ўжо спусцілася па трапе. Гэты візіт быў вельмі небяспечны (і такім дагэтуль застаецца) праз нервовую рэакцыю Кітая, які лічыць выспу сваёй тэрыторыяй. Рэйс амерыканскага самалёта ў Тайвань Пекін называе парушэннем тэрытарыяльнай цэласнасці КНР. Кітай пагражаў адрэагаваць на гэта адпаведна — ледзьве не вайсковай атакай лайнера.

Але Нэнсі Пэлосі прыляцела і распачала свой візіт. За яе палётам у анлайн-рэжыме назіралі мільёны людзей. Нядзіўна, што ў сеціве з'явілася шмат дасціпных мемаў.
Паводле unian.net.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: