Пуцін пераможа, калі вернецца Трамп?
Былы дзяржсакратар ЗША і экс-кандыдат у прэзідэнты краіны Хілары Клінтан мяркуе, што Злучаныя Штаты выйшлі б з NATO, калі б Дональда Трампа пераабралі прэзідэнтам у 2020 годзе, піша на сваёй старонцы украінскі блогер і палітолаг Алег Панамар.
Пра гэта Хілары Клінтан заявіла ў інтэрв'ю брытанскай газеце Financial Times. «Калі б Трамп перамог у 2020 годзе, ён бы справакаваў выхад [ЗША] з NATO. У мяне няма ў гэтым сумневаў», — паведаміла яна і назвала паслядоўнае пашырэнне NATO на ўсход пасля распаду СССР правільнай палітыкай. «Я заўсёды верыла ў пашырэнне NATO і лічу аргументы супраць гэтага ў лепшым выпадку наіўнымі, паколькі тое, што мы цяпер бачым, наглядна паказвае, чаму гэта было неабходна», – сказала Клінтан.
На думку Хілары Клінтан, вяртанне Трампа ў Белы дом у 2024 годзе — адзінае, што дало б Расіі рэальны шанц атрымаць перамогу ва Украіне.
Таксама Клінтан мяркуе, што Трамп абавязкова выставіць сваю кандыдатуру на наступных выбарах, калі ў яго будзе такая магчымасць.
«Я не ведаю, хто мог бы кінуць яму выклік на праймерыз рэспубліканцаў», — прызналася яна і дадала, што сама не мае намеру ўдзельнічаць у праймерыз Дэмакратычнай партыі, бо не хоча аслабляць пазіцыі Джо Байдэна, які збіраецца ўдзельнічаць у выбарах 2024 года.
«Мы стаім за крок ад таго, каб страціць нашу дэмакратыю, і калі гэта здарыцца, то і ўсё астатняе, што для каго-небудзь што-небудзь значыць, пойдзе прахам, — мяркуе Клінтан. — Самае важнае — перамога [дэмакратаў] на наступных выбарах. Альтэрнатыва палохае так моцна, што сярод нашых прыярытэтаў не павінна быць нічога, што не дапаможа нам перамагчы».