Знакаміты паляўнічы за нацыстамі ўзначаліць групу па расследаванні злачынстваў салдат РФ
ЗША стварылі групу па расследаванні злачынстваў Расіі на вайне з Украінай, яе ўзначаліць вядомы паляўнічы за нацыстамі.
ЗША стварылі групу, якая будзе расследаваць ваенныя злачынствы расійскіх салдат у Украіне. Пра гэта заявіў генпракурор ЗША Мерык Гарланд падчас свайго візіту ва Украіну.
Ён адзначыў, што галоўнай мэтай новастворанай групы стане прыцягненне да адказнасці ўсіх расіян, якія здзяйснялі зверствы на тэрыторыі Украіны.
Па словах Гарланда, групу ўзначаліць адзін з найбольш вядомых у Мінюсце ЗША паляўнічых за нацыстамі — Элі Розенбаум. Група будзе складацца з экспертаў па расследаваннях, звязаных з парушэннямі правоў чалавека і ваеннымі злачынствамі. Элі Розенбаўм, амерыканец язрэйскага паходжання, праславіўся тым, што здолеў знайсці, пазбавіць грамадзянства і дамагчыся дэпартацыі больш за сто нацыстаў, якія знаходзіліся на тэрыторыі ЗША.
Цяпер ён з'яўляецца дырэктарам па стратэгіі і палітыцы забеспячэння захавання правоў чалавека ў новым аддзеле Мінюста ЗША. Элі Розенбаўм называюць "легендарным паляўнічы за нацыстамі". Поспехі Розенбаума адзначалі многія праваабарончыя арганізацыі, у тым ліку Цэнтр Сымона Візенталя.
Паводле РБК, news.liga.net