СМІ: Калідор паміж Беларуссю і Калінінградам — самае небяспечнае месца ў свеце

Так званы «Сувалкскі калідор» з Беларусі ў Калінінград, дзе цяпер праходзіць мяжа Польшчы і Літвы, — самае небяспечнае месца на планеце праз пагрозу пачатку прамога канфлікту Расіі і NATO, піша Politico.

«Сувалкскі калідор»

«Сувалкскі калідор»


«Размешчаны на паўднёва-ўсходняй мяжы Літвы Друскінінкай выходзіць на вузкую палоску стратэгічнай тэрыторыі, вядомую як Сувалкскі калідор, які працягнуўся прыкладна на 100 кіламетраў уздоўж літоўска-польскай мяжы, паміж Беларуссю на ўсходзе і Калінінградам на Захадзе. Заходнія вайскоўцы папярэджваюць, што гэты раён, верагодна, стане адной з першых мэт расійскага прэзідэнта, калі ён калі-небудзь вырашыць раздуць вайну ва Украіне да прамога сутыкнення з НАТА», — гаворыцца ў артыкуле.
У «Politico» нагадваюць, што спробы Расіі пракласці калідор па тэрыторыі краін NATO прывядзе да прамога сутыкнення бакоў, у кожнага з якіх ёсць ядзерная зброя.
У артыкуле шмат увагі надаецца абвастрэнню паміж Літвой і Расіяй. Нагадаем, 18 чэрвеня Літва афіцыйна абвясціла, што спыніла чыгуначны транзіт часткі грузаў з тэрыторыі Расіі ў Калінінградскую вобласць. Акрамя таго, пасля 10 жніўня абмежаванні могуць закрануць таксама пастаўкі нафтапрадуктаў.
У МЗС Літвы патлумачылі, што гэта не азначае поўную забарону транзіту тавараў паміж Калінінградскай вобласцю і Расіяй.
«Пасажыры і тавары, на якія не распаўсюджваецца санкцыйны рэжым ЕС, працягваюць перавозіцца па тэрыторыі Літвы ў Калінінградскую вобласць і з яе. Літва не ўводзіла аніякіх аднабаковых, індывідуальных ці дадатковых абмежаванняў на гэты транзіт. Літва паслядоўна рэалізуе санкцыі ЕС, якія маюць розныя пераходныя перыяды і тэрміны ўступлення ў сілу», — гаворыцца ў паведамленні.
У МЗС РФ заявілі, «што калі ў бліжэйшы час грузавы транзіт паміж Калінінградскай вобласцю і астатняй тэрыторыяй Расійскай Федэрацыі праз Літву не будзе адноўлены ў поўным аб'ёме, то Расія пакідае за сабой права на дзеянні па абароне сваіх нацыянальных інтарэсаў».
У Крамлі таксама паабяцалі меры ў адказ на «блакаду» Калінінграда.