За выкарыстанне «Боінгаў». ЗША ўзмацнілі санкцыі супраць «Белавія»

ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць беларускай кампаніі «Белавія» — за выкарыстанне самалётаў «Боінг» у парушэнне абмежаванняў, уведзеных пасля ўварвання Расіі ва Украіну. Адпаведныя меры прыняло Міністэрства гандлю ЗША, паведамляе «Св***да».

unnamed_295.jpeg

Кампаніям усяго свету забаронена абслугоўваць, рамантаваць ці іншым чынам выкарыстоўваць амерыканскія дэталі для абслугоўвання самалётаў «Белавія».

Пасля 8 красавіка «Белавія» зрабіла больш за 30 незаконных палётаў на самалётах Boeing у Беларусь, Расію, Турцыю, Грузію, ААЭ і Егіпет, адзначае амерыканскае ведамства.

Мінгандлю ЗША 8 красавіка абмежавала палёты ў Беларусь і Расію самалётаў, якія належаць Беларусі або кіруюцца ёю, калі гэтыя самалёты былі вырабленыя ў ЗША або ў іншай краіне, але маюць больш за 25% кампанентаў амерыканскай вытворчасці.

Прычынай стала тое, што афіцыйны Мінск падтрымаў расійскую вайну упраць Украіны.

Пад санкцыі трапяць не толькі «Боінгі», але і «Эмбраеры», калі ім спатрэбяцца амерыканскія запчасткі.

Аналагічныя меры Злучаныя Штаты прынялі супраць буйных расійскіх авіякампаній, уключаючы «Аэрафлот», «Авіястар», Azur Air, «Россия» і Utair.