Кіраўнік ВТБ: У нас забралі банкі — і ў іх трэба банкі забраць

Кіраўнік ВТБ Андрэй Косцін прапанаваў абмежаваць працу замежных банкаў у Расіі

Фота yandex.com.maps

Фота yandex.com.maps

Андрэй Косцін прапанаваў кіравацца не законам, а сваім разуменнем таго, каб усё было “па-справядлівасці”:

"Я лічу, што трэба па-справядлівасці: у нас забралі банкі — і ў іх трэба банкі забраць. А як?! Узялі і забралі банкі ў Германіі, у Англіі проста так... я б абмежаваў дзейнасць сёння замежных банкаў у Расіі".

Таксама Андрэй Косцін заявіў, што аб'ём замарожаных з-за санкцый актываў ВТБ ацэньваецца ў мільярды долараў.

Паводле «Медузы»