З украінскай школьнай праграмы прыбяруць Васіля Быкава і рускіх пісьменнікаў
З праграмы па літаратуры ў ўкраінскіх школах прыбяруць творы расійскіх і савецкіх пісьменнікаў і паэтаў. Замест іх у праграму дададуць творы сусветных пісьменнікаў. Такое рашэнне прыняла рабочая група Міністэрства адукацыі і навукі Украіны.
Рашэнне тлумачыцца псіхалагічным і фізічным траўміраваннем
дзяцей у выніку ўварвання Расіі ў Украіну, а таксама «адсутнасцю ва ўмовах
ваеннага становішча рэцэптыўнага кантэксту для вывучэння твораў расійскіх і
беларускіх пісьменнікаў».
Пад раздачу трапілі каля 40 пісьменнікаў, у тым ліку Васіль
Быкаў. Раней яго аповесць «Альпійская балада» вывучалі ў 7-м класе. У
абноўленай праграме яе прапануецца замяніць раманам «Хлопчык у паласатай
піжаме» Джона Бойна або раманам «Дзеці Ноя» Эрыка-Эманюэля
Шміта.
З праграмы таксама знікнуць творы Аляксандра Пушкіна, Льва
Талстога, Фёдара Дастаеўскага, Антона Чэхава, Міхаіла Лермантава, Міхаіла
Булгакава, Івана Буніна, Восіпа Мандэльштама і іншых аўтараў.
Паводле reform.by.