Ад пачатку вайны ва Украіне загінулі 323 дзіцяці

323 дзіцяці загінулі і больш за 583 параненыя ад пачатку расійскага ўварвання ва Украіну, паведамляе Офіс Генпракурора.

photo_2022_04_09_16_27_00.jpg

Ідзе праца па ўстанаўленні даных у месцах вядзення актыўных баявых дзеянняў, на акупаваных і вызваленых тэрыторыях.

У Данецкай вобласці загінула 301 дзіця, у Харкаўскай — 170, Кіеўскай — 116, Чарнігаўскай — 68, Луганскай — 54, Херсонскай — 52, Мікалаеўскай — 48, Запарожскай — 30, Сумскай — 17.

16 чэрвеня ў выніку выбуху расійскай ракеты на тэрыторыі жылога дома ў адной з вёсак Палагоўскага раёна Запарожскай вобласці загінуў 14-гадовы падлетак. 17 чэрвеня пры абстрэле Мікалаева атрымаў раненне 7-гадовы хлопчык. 14 чэрвеня ў выніку артылерыйскага абстрэлу пасёлка гарадскога тыпу Савінцы Ізюмскага раёна Харкаўскай вобласці паранена 15-гадовая дзяўчынка.

Бамбардзіроўкамі і абстрэламі пашкоджана 2028 навучальных устаноў, з якіх 209 разбураныя цалкам.

Паводле reform.by.