Анджаліна Джалі распавяла аб пацярпелых ва Украіне дзецях у Instagram. У яе 12 мільёнаў падпісчыкаў
Анджаліна Джалі заклікае свет дапамагчы дзецям, якія сталі ахвярамі вайны.
З першых дзён поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну оскараносная актрыса Анджаліна Джалі выказала сваю падтрымку ўкраінцам.
Нягледзячы на пастаянныя абстрэлы гарадоў, яна не пабаялася прыехаць сюды па ўласнай
ініцыятыве. Зараз зорка сусветнага ўзроўню працягвае асвятляць тэму вайны ва
Украіне.
У сваім Instagram-блогу (больш за 12 мільёнаў падпісчыкаў) Джалі апублікавала
пост, у якім адзначыла: амаль дзве траціны дзяцей Украіны вымушана
перамешчаныя праз агрэсію РФ.
Расія з 24 лютага 2022 года забіла 323 дзіцяці і яшчэ 583 параніла.
«Найбольшыя наступствы ад вайны нясуць дзеці. Ва ўсім
свеце дзеці складаюць 30% насельніцтва. Таксама дзеці складаюць 41% усіх
вымушаных перасяленцаў», — адзначыла зорка Галівуда.
Паводле unian.net.