Літва забараніла транзіт санкцыйных тавараў у Калінінград
Літва спыніла транзіт тавараў, якія трапілі пад санкцыі ЕC, праз сваю тэрыторыю ў Калінінградскую вобласць. Літоўскія чыгункі апавясцілі аб гэтым улады вобласці. Забарона пачала дзейнічаць з 18 чэрвеня, распавёў у сябе ў тэлеграм-канале губернатар Калінінградскай вобласці Антон Аліханаў.
«Літоўскія чыгункі апавясцілі Калінінградскую чыгунку
аб тым, што з нуля гадзін 18 чэрвеня яны спыняюць пропуск транзіту з
Калінінградскай вобласці і ў Калінінградскую вобласць з іншых рэгіёнаў
Расійскай Федэрацыі вялікага пераліку тавараў, якія трапляюць пад еўрапейскія
санкцыі, нібыта», — сказаў Аліханаў.
Па словах Аліханава, літоўскі бок атрымаў тлумачэнні ад
Еўракамісіі, у якіх гаворыцца, што выключэння ў санкцыях ЕС не датычацца
калінінградскага транзіту.
Паводле
папярэдніх ацэнак, забарона закране ад 40% да 50% наменклатуры грузаў, якія
перавозіліся паміж Калінінградскай вобласцю і іншымі рэгіёнамі РФ. «Гэта ў
тым ліку будаўнічыя матэрыялы, цэмент, метал, цэлы шэраг іншых важных для
будаўніцтва і вытворчасці, гатовая прадукцыя, якая вывозілася з нашай
тэрыторыі», — сказаў губернатар рэгіёна.
Паводле reform.by.