Літоўская мытня ўзмацняе кантроль на беларускай мяжы

Некаторыя літоўскія аўтамабілі ездзяць у Беларусь больш за 10 разоў на месяц, піша Delfi.lt.

platy_mjazy.jpg

Літоўская мытня ўзмацняе кантроль на беларускай мяжы: бязвізавым рэжымам можа карыстацца нелегальны бізнэс.
У першыя чатыры месяцы 2022 года літоўска-беларускую мяжу перасеклі ў 4 разы больш легкавых аўтамабіляў (усяго больш за 124000), чым за той жа перыяд мінулага года. Літоўскія мытнікі адзначаюць, што з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму некаторыя легкавыя аўтамабілі ездзяць у Беларусь больш за 10 разоў на месяц, піша Delfi.lt.
«Мы фіксуем аўтамабілі і кіроўцаў, якія едуць праз літоўска-беларускую мяжу па некалькі або больш за 10 разоў на месяц. Падобна на тое, што гэтыя людзі не проста ездзяць па больш таннае паліва, цыгарэты і іншыя тавары для сваіх патрэб.
Мы абавязаныя ўлічваць рызыкі нелегальнага бізнесу, асабліва цяпер. Таму будзем ажыццяўляць прэвентыўныя меры — узмацнім кантроль жыхароў, якія часта ездзяць у Беларусь, і транспартных сродкаў», — сказаў гендырэктар Мытнага дэпартамента Дарус Жвіронас.