ФОТАФАКТ. Памідоры з акупаванага Херсона на кірмашы пад Мінскам

На кірмашы пад Мінскам прадаюцца памідоры з украінскага Херсона, акупаванага расійскімі войскамі. Фота херсонскіх памідораў на беларускім рынку апублікавала «Еўрарадыё».

photo_2022_06_18_13_43_05.jpg

Як бачым, доўга чакаць херсонскіх памідораў беларусам не давялося. І мяркуючы па тым, што кілаграм такіх памідораў каштуе 3 рублі, наўрад ці беларусы адмовяць сабе ў задавальненні іх купіць. Хаця спадзяемся ўсё ж на свядомасць суайчыннікаў.

Баі за Херсон пачаліся ў першы дзень вайны Расіі супраць Украіны. 2 сакавіка было заяўлена, што горад цалкам заняты расійскай арміяй.