Сэрвіс дастаўкі ежы Glovo пакідае Беларусь

Сэрвіс дастаўкі ежы Glovo канчаткова сыходзіць з Беларусі

glovo_rukzak.webp

Іспанскі сэрвіс дастаўкі ежы Glovo канчаткова сыходзіць з Беларусі.

Кампанія паведаміла: “Кіраўніцтва кампаніі Globo у Іспаніі абвясціла аб закрыцці бізнесу Globo Беларусь. Glovo — еўрапейская кампанія, якая ажыццяўляе сваю дзейнасць згодна з еўрапейскім стандартам і этычнымі нормамі, а таксама гуманітарнымі і сацыяльна-прававымі прынцыпамі.

Спачатку, яшчэ ў сакавіку, Glovo прыпыніла работу ў Беларусі, а цяпер паведаміла пра канчатковы сыход з нашай краіны.