Штаб Ціханоўскай прапанаваў Лукашэнку абмеркаваць «мірную перадачу ўлады народу»
У штабе заявілі аб салідарнасці з пратэстоўцамі, якія змагаюцца за свае правы мірнымі спосабамі.

Штаб кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Святланы Ціханоўскай заклікаў улады краіны не ўжываць гвалт супраць мірных грамадзян і прапанаваў пачаць дыялог аб мірнай перадачы ўлады.
Такая заява з’явілася ў Telegram-канале «Пул першай» — агульным канале прэс-службы штабоў Ціханоўскай, Бабарыкі і Цапкалы.
«Мы падтрымліваем усіх, хто пратэстуе супраць фальсіфікацый і змагаецца за свае правы мірнымі спосабамі. Мы салідарныя з усімі, хто адстойвае сваё права на лепшую будучыню для сябе і сваіх дзяцей. Мы супраць гвалту і просім улады не ўжываць гвалт супраць мірных грамадзян. Мы прапануем пачаць дыялог аб мірнай перадачы ўлады народу без гвалту і ўзрушэнняў», — гаворыцца ў заяве штаба Ціханоўскай.